Фотажурналіст Васюковіч эвакуяваны з Беларусі

24 красавіка, Позірк. Фотажурналіст Аляксандр Васюковіч пакінуў Беларусь пры садзейнічанні службы эвакуацыі фонду салідарнасці BySol.
Цяпер ён “знаходзіцца ў бяспецы”, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
18 студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя Юлія Крэпская) прыгаварыў Васюковіча да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ). Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Такое абвінавачванне часцей за ўсё прад’яўляецца за ўдзел у акцыях пратэсту.
У 2020 годзе фотажурналіста некалькі разоў судзілі па адміністрацыйных справах за ўдзел у “несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах”.
Аляксандр Васюковіч — фотажурналіст-фрылансер, лаўрэат прафесійных конкурсаў, супрацоўнічаў з рознымі медыя.

- Грамадства
- ГрамадстваУ першы дзень анамальнай спякоты на метэастанцыях Беларусі абнавілася 10 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


