Асуджаная на працяглы тэрмін праваабаронца Лойка распрацавала праект турэмнай рэформы
26 кастрычніка, Позірк. “Неадкладна і безумоўна” вызваліць прыгавораную да 7 гадоў пазбаўлення волі праваабаронцу Насту Лойку заклікалі ў сумеснай заяве беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. Лойка, прызнаная палітзняволенай, знаходзіцца ў няволі ўжо 396 дзён.

Аўтары асуджаюць “фізічныя і псіхалагічныя катаванні, якія Наста зведала з боку дзяржаўных прадстаўнікоў”. “Арышт, катаванні і турэмнае зняволенне Насты Лойка з’яўляюцца помстай беларускага ўрада за яе мірную і законную праваабарончую дзейнасць”, — падкрэсліваецца ў заяве.
Праваабаронцы заклікалі міжнародную супольнасць “прыняць меры, каб заахвоціць беларускія ўлады выконваць свае абавязацельствы ў адносінах да праваабаронцаў, шляхам прыцягнення ўвагі грамадскасці на розных форумах, публічнага раскрыцця і асуджэння парушэнняў правоў чалавека”.
Ініцыятары лічаць, што гэта можна рабіць з дапамогай просьбаў аб наведванні праваабаронцаў, якія знаходзяцца пад вартай, высвятлення ва ўладаў інфармацыі аб стане здароўя і ўмовах утрымання палітвязняў.
“Мы таксама заклікаем выкарыстоўваць і вывучаць існуючыя механізмы для прыцягнення беларускіх уладаў да адказнасці за парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да праваабаронцаў, у тым ліку з дапамогай экстэрытарыяльнай і ўніверсальнай юрысдыкцыі і міждзяржаўных скаргаў па адпаведных дагаворах і шляхам умацавання існуючых механізмаў прыцягнення да адказнасці”, — гаворыцца ў заяве.
Пры гэтым у дакуменце адзначаецца, што любая дапамога Лойкі караецца. Паводле звестак праваабаронцаў, два чалавекі былі арыштаваныя на 15 і 30 сутак за тое, што прыносілі ёй пасылкі з прадуктамі і прадметамі першай неабходнасці ў СІЗА.
Пасля вынясення прысуду Лойка можа атрымліваць пасылкі толькі ад адзінага блізкага сваяка — 76-гадовай маці. Паколькі Камітэт дзяржаўнай бяспекі 11 кастрычніка ўнёс Лойку ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, ёй забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.
У той жа час, нягледзячы на прыгнёт, Лойка працягвае займацца праваабарончай дзейнасцю: “Яна дапамагла дзясяткам іншых сукамерніц падаць скаргі па іх справах. Яна таксама распрацавала канцэпцыю турэмнай рэформы ў Беларусі. Гэта магутны напамін пра тое, што пераслед і турэмнае зняволенне не могуць прымусіць праваабаронцаў спыніць сваю дзейнасць. Больш за тое, іх голас можа быць узмоцнены не толькі з дапамогай лістоў, але і з дапамогай тэхналогій і сацыяльных сетак”.
Заяву падпісалі Human Constanta, якую заснавала Лойка, “Артыкль 19”, Медународная арганізацыя супраць катаванняў, Нідэрландскі Хельсінкскі камітэт, Front Line Defenders, “Прававая ініцыятыва”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Lawtrend.
22 чэрвеня 16 беларускіх і міжнародных арганізацый асудзілі прыгавор Лойка. У сумеснай заяве адзначалася, што яна “стала мішэнню для пераследу за сваю мірную і законную праваабарончую дзейнасць”.
20 чэрвеня Мінскі гарадскі суд (суддзя Алена Шылько) прыгаварыў Анастасію Лойка да пазбаўлення волі, прызнаўшы вінаватай па ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы групай асоб) Крымінальнага кодэкса. Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме. Вярхоўны суд 3 кастрычніка адхіліў апеляцыю Лойкі і пакінуў прыгавор без зменаў.
Падставай для крымінальнага пераследу Лойкі стаў даклад “Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі” за 2017–2018 гады, у якім даецца крытычная ацэнка дзеянням міліцыі.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+