АПК абвясціў пра запуск службы “Адно акно” для сацпадтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій

27 кастрычніка, Позірк. Пра пачатак працы службы “Адно акно” для сацыяльнай падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій 27 кастрычніка абвясціў Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК).
Паводле інфармацыі АПК, служба створана з ініцыятывы прадстаўніцтва кабінета па сацыяльнай палітыцы.
Адзначаецца, што “Адно акно”, што пакуль працуе ў тэставым рэжыме, — гэта “інфармацыйна-кансультацыйная платформа, на якой будзе збірацца і рэгулярна абнаўляцца інфармацыя пра магчымую дапамогу”. Цяпер у яе базе фігуруе 245 арганізацый, якія “аказваюць дапамогу грамадзянам або адказваюць за вырашэнне многіх сацыяльных пытанняў”. Сярод іх “дзяржарганізацыі ў Беларусі, беларускія НДА ў выгнанні і мясцовыя ініцыятывы ў іншых краінах”.
“Да многіх з нас звяртаюцца па дапамогу: у некага затрымалі блізкага чалавека і ён шукае адваката, дапамогу з перадачамі. Некаму патрэбная дапамога, каб прыняць рашэнне пра эвакуацыю, нехта адбыў несправядлівае пакаранне, нехта пакутуе ад хатняга гвалту, нехта ў стрэсе закрываецца і пачынае ўжываць алкаголь, некаму не налічваюць пенсію ці патрэбная медыцынская рэабілітацыя”, — пракаментавала запуск праекта прадстаўніца АПК па сацпалітыцы Вольга Гарбунова.
“Мы можам аб’ядноўвацца і дапамагаць адзін аднаму, гэта паказаў наш летні анлайн-марафон салідарнасці з палітвязнямі “Нам не ўсё адно!” Служба “Адно акно” — наступны крок у гісторыі нашай узаемападтрымкі. Веру, што мы можам супрацьстаяць спробам аўтарытарнага рэжыму настроіць нас адзін супраць аднаго”, — дадала яна.
Згодна з інфармацыяй АПК, дапамогу можна будзе атрымаць “праз званок, чат, электронную пошту ці ліст”, а таксама сайт by.social, дзе пазначаны ўсе кантакты.
“Дапамога аказваецца бясплатна і канфідэнцыйна. Карыстачам з Беларусі рэкамендуецца рабіць гэта праз VPN — у мэтах бяспекі”, — гаворыцца ў паведамленні.


- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

