Лукашэнка выступіў за стварэнне Палестынскай дзяржавы
27 кастрычніка, Позірк. “Неабходна стварыць Палестынскую дзяржаву”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Мінскі раён 27 кастрычніка, каментуючы журналістам сітуацыю на Блізкім Усходзе.
“Так, як было ў 1947 годзе прынята рашэнне. Чаго тут нападаць на гэтага беднага [генеральнага сакратара ААН Антоніу] Гутэрыша — “не тое ляпнуў”? Ён правільна сказаў. У жудасных умовах жывуць людзі. Ім трэба стварыць дзяржаву. Сказаць: не аўтаномія палестынская — вось вашая дзяржава, а вось габрэйскія дзяржава. Сесці і дамовіцца раз і назаўжды”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
На яго думку, “будуць межы, яны будуць жыць у сваёй дзяржаве”. “Тады ім можна і выстаўляць прэтэнзіі. Чаго ж людзей пад зямлю загналі і патрабуем ад іх, каб яны крычалі: “Ура, ура, вы, ізраільцяне, малайцы, маеце рацыю”, — сказаў Лукашэнка.
Ні ізраільскаму, ні палестынскаму народу, перакананы ён, “вайна не патрэбная”, яны хочуць “спакойна жыць, гадаваць дзяцей”.
Разам з тым, на яго думку, сілавое вырашэнне пытання немагчымае: “Ніякія дывановыя бамбёжкі не дапамогуць. Гэта будзе эскалацыя і ўцягванне новых краін у гэты канфлікт”.
Лукашэнка выказаў меркаванне, што за цяперашні канфлікт на Блізкім Усходзе “шмат у чым нясуць адказнасць” Злучаныя Штаты Амерыкі. “Амерыканцы ўчулі змену сітуацыі ў свеце. Шматпалярнасць і іншае. Ім гэта вельмі не патрэбна. А як выстаяць? — сказаў ён. — Вось яны і спрабуюць, як звычайна, распаліць хаос унутры краін, вось як у нас спрабавалі зрабіць гэта. А на міжнароднай арэне вось гэтыя вось месцы — падпаліць вайнушку. У каламутнай вадзе. Гэта іхняя палітыка. Украіна — уся Еўропа калашмаціць, ім не да Блізкага Усходу, не да іншых пытанняў. Блізкі Усход — гэта, значыць, увесь арабскі свет там, і Афрыцы хопіць”.
Палестына-ізраільскі канфлікт абвастрыўся 7 кастрычніка, калі на тэрыторыю Ізраіля з сектара Газа ўварваліся баевікі ваеннага крыла палестынскага руху ХАМАС. Адначасова з Газы пачаўся інтэнсіўны ракетны абстрэл ізраільскай тэрыторыі. У выніку тэрарыстычнага нападу ў Ізраілі загінула каля 1,4 тыс. чалавек з 37 краін, у тым ліку трое грамадзян Беларусі; пацярпелі 4,6 тыс. чалавек. Каля 200 чалавек знаходзіцца ў закладніках. Колькасць загінуўшых у сектары Газа — каля 7 тыс. чалавек.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская асудзіла агрэсію і выказала падтрымку народу Ізраіля ў яго барацьбе за сваю краіну.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+