Праваабаронцы паведамілі пра пажар у бабруйскай калоніі — адміністрацыя спрабавала схаваць інфармацыю

26 траўня, Позірк. На тэрыторыі папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску (Магілёўская вобласць) адбыўся пажар, паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.
Адзначаецца, што інцыдэнт здарыўся 23 траўня ў “будынку, дзе знаходзіцца турэмная крама (так званая “атаварка” для асуджаных)”.
Праваабаронцы сцвярджаюць, што адміністрацыя ПК “хацела схаваць факт, але ў калонію давялося выклікаць пажарны разлік, і інфармацыя выйшла за сцены ўстановы”.
“Нягледзячы на моцнае задымленне, узгаранне аказалася нескладаным і было хутка патушана, аднак пажарныя забаранілі карыстацца памяшканнем”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала, цягам двух гадоў у бабруйскай калоніі “сіламі зняволеных і за іх кошт вядзецца бясконцы рамонт”. Цяпер у планах адміністрацыі — “павелічэнне плошчы памяшкання для прыёму перадач і кароткатэрміновых спатканняў”.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, у ПК № 2 адбывае пакаранне 89 палітвязняў. У іх ліку — Эдуард Бабарыка (сын экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі), асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі, прыгавораныя па “справе “Рабочага руху” Сяргей Шэлест (14 гадоў зняволення), Андрэй Пагерыла (14) і Аляксандр Капшуль (15), журналіст Павел Мажэйка (6), адзін з лідараў незалежнага прафсаюзнага руху Генадзь Фядыніч (9), лекар, сківічна-тварны хірург Андрэй Любецкі (5).
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць дзяцей, што загінула ад вонкавых прычын, павялічылася больш як на траціну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСтаршыня Рады БНР, якая жыве ў Канадзе, параўнала Беларусь з ёй — краіна "бароніцца ад ЗША"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВ.а. прадстаўніка АПК Баркоўскі: Дзень Волі павінен быць самым шаноўным святам для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаНа акцыі ў гонар Дня Волі ў Варшаве ксёндз Барок заклікаў “гартаваць волю”, бо “ідзе час вяртаць Беларусь”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ аварыях, што адбыліся ў 2024 годзе з віны нецвярозых кіроўцаў, загінула на 5% больш чалавек, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства