Літоўскі памежнік застрэліў меркаванага кантрабандыста на мяжы з Беларуссю (дапоўнена)
2 чэрвеня, Позірк. Супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ) 1 чэрвеня каля 21:00 спрабавалі затрымаць кіроўцу аўтамабіля “Фольксваген Пасат” па падазрэнні ў кантрабандзе беларускіх цыгарэт.
Гэта прывяло да смерці падазраванага, які з’яўляўся грамадзянінам Літвы, паведамляе прэс-служба САДМ.
Інцыдэнт адбыўся ў Вільнюскім раёне недалёка ад мяжы з Беларуссю.
Адзначаецца, што супрацоўнікі пагранведамства мелі інфармацыю аб нелегальнай перавозцы цыгарэт беларускай вытворчасці і спрабавалі спыніць аўтамабіль для правядзення ператрусу. Аднак, гаворыцца ў паведамленні, кіроўца не падпарадкаваўся патрабаванню. Ён павялічыў хуткасць і спрабаваў схавацца.
“Яшчэ адзін памежнік знаходзіўся на шляху руху аўтамабіля, — апісвае сітуацыю ведамства. — Рухаючыся ў яго кірунку, уцякач, магчыма, спрабаваў збіць афіцэра САДМ, ён пазбег сутыкнення ў апошні момант”.
Паводле папярэдняй інфармацыі, указаны афіцэр, апынуўшыся ў “небяспецы для здароўя і жыцця”, зрабіў стрэл з табельнай зброі, спрабуючы трапіць у кола “Фальксвагена”. У выніку кіроўца атрымаў смяротнае раненне.
У паведамленні САДМ падкрэсліваецца, што неабходнасць спыніць аўтамабіль была таксама прадыктаваная размяшчэннем на шляху руху вёскі Табарышкес. Калі б транспартны сродак на вялікай хуткасці заехаў у населены пункт, гэта магло б стварыць небяспеку для яго жыхароў, заявілі ў ведамстве.
Паведамляецца, што пры ператрусе аўтамабіля выяўленыя “пачкі меркавана кантрабандных цыгарэт”. Паліцыя пачала дасудовае расследаванне інцыдэнту.
Як паведаміў 2 чэрвеня на спецыяльным брыфінгу кіраўнік САДМ Рустам Любаеў, загінулым з’яўляецца жыхар Вільнюса 1980 года нараджэння з “уражлівым крымінальным мінулым”.
“Ён неаднаразова быў судзімы за розныя злачынствы, у тым ліку за парушэнне дзяржаўнай мяжы і захоўванне акцызных тавараў. Таксама ён неаднаразова быў пакараны за іншыя адміністрацыйныя правапарушэнні”, — цытуе Любаева партал навінаў delfi.lt.
Кіраўнік пагранведамства падкрэсліў, што ў пагранічнай зоне могуць знаходзіцца толькі асобы, якія маюць адпаведныя пропускі. У пацярпелага такога дакумента не было.
Таксама Любаеў адзначыў, што афіцэр 1988 г.н., які зрабіў смяротны стрэл, з’яўляецца дасведчаным супрацоўнікам з 15-гадовым стажам. Яго “станоўча характарызуюць непасрэдныя кіраўнікі”, сказаў чыноўнік.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка