Зафіксаваны выпадак пазбаўлення актывіста грамадзянства Беларусі, заяўляе Стрыжак

6 чэрвеня, Позірк. Зафіксаваны выпадак пазбаўлення актывіста беларускага грамадзянства, вынікае з паведамлення сузаснавальніка фонду BySol Андрэя Стрыжака.
“Маем першае пазбаўленне грамадзянства за грамадска-палітычны актывізм. Новая рэпрэсіўная практыка, якую мы доўга чакалі”, — напісаў ён на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Стрыжак не стаў паведамляць “Позірку” падрабязнасці справы. “Персону мы не раскрываем”, — сказаў ён.
11 ліпеня 2023 года набылі моц змены ў закон “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”. Карэктаванні сярод іншага дазваляюць уладам пазбаўляць грамадзянства, набытага паводле права нараджэння, асоб, якія асуджаныя за “экстрэмізм” і хаваюцца ад адбыцця пакарання.
Для захавання грамадзянства, набытага паводле праве нараджэння, асуджаныя за “экстрэмізм” асобы павінны вярнуцца ў Беларусь і адбыць пакаранне, вынікае з заявы начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксея Бягуна на прэс-канферэнцыі 10 ліпеня ў Мінску.
У сувязі з набыццём моцы паправак без грамадзянства могуць застацца дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, былы дыпламат Павел Латушка і іншыя вядомыя прадстаўнікі дэмакратычных сіл, якіх улады лічаць “экстрэмістамі” і завочна прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Артыкул 10 Канстытуцыі абвяшчае, што “ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублікі Беларусь або права змяніць грамадзянства”, але “набыццё і спыненне грамадзянства ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з законам”. Распрацоўшчыкі змен у закон, каб абыйсці гэтую канстытуцыйную норму, выкарыстоўвалі тэрмін “страта грамадзянства”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі “метадычна ўскладняе жыццё сваім палітычным апанентам”, такім чынам дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтар пракаментавала згаданыя папраўкі неўзабаве пасля набыцця імі моцы.
Раней, паводле яе слоў, асобныя краіны ўжо заяўлялі, што не будуць лічыць законным пазбаўленне грамадзянства з палітычных матываў. Калі рэжым Лукашэнкі пачне практыкаваць такія дзеянні, беларусы змогуць прэтэндаваць за мяжой на міжнародную абарону, атрыманне праязнога дакумента замежніка, які дае права наведваць іншыя дзяржавы, падкрэсліла яна.
Рыхтар адзначыла, што пазбаўленне грамадзянства “выкарыстоўваецца ў некаторых краінах”, але “існуюць міжнародныя стандарты ў гэтай галіне”.

- Эканоміка
- ГрамадстваПрадстаўнік Міністэрства аховы здароўя заявіла аб высокім працэнце выяўляльнасці рака на ранніх стадыях пры дыспансерызацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года найбольш падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка

