Мінск 13:43

Рыжанкоў: Шантаж з нагоды транзіту кітайскіх тавараў у палякаў не атрымаўся, як бы яны ні харахорыліся

Скрыншот: АНТ

18 ліпеня, Позірк. “Польшча ніколі не будзе дзейнічаць на шкоду сваім інтарэсам. Тое, што яны робяць сёння, азначае толькі адно: іх інтарэсам на сённяшні момант гэта адпавядае. Значыць нейкія палітычныя рэчы ў Польшчы ёсць, якія дапускаюць такое стаўленне да Беларусі”, — заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў у эфіры тэлеканала АНТ, каментуючы каментуючы магчымае закрыццё Варшавай транзіту тавараў праз беларуска-польскую мяжу.

Фрагмент яго інтэрв’ю апублікаваны на старонцы канала ў “Фэйсбуку”.

“Значыць, дзесьці з кімсьці яны разыгрываюць гэты козыр нашай мяжы і гэтага тавараабароту”, — сказаў кіраўнік МЗС.

Паводле яго слоў, “шантаж з нагоды транзіту кітайскіх тавараў” праз мяжу ў Варшавы “не атрымаўся ад слова зусім, як бы яны там ні харохарыліся”. “І як бы нашы збеглыя ім ні падтаквалі”, — дадаў Рыжанкоў.

“Мы падчас маёй паездкі [у Кітай у чэрвені] перадалі шэраг дакументаў і вельмі падрабязна патлумачылі прыроду рэчаў на мяжы, што было ўспрынята не проста з разуменнем, а было прынята нашымі калегамі, і на гэтым цікавасць знікла ў прынцыпе да нейкіх небудзь інтрыг у гэтай частцы”, — адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства, удакладніўшы, што, “адсякаючы гэты кавалак транзіту, Польшча, натуральна, наступае на інтарэсы і сваёй эканамічнай эліты, і тых людзей, хто пражывае ў яе ўсходніх частках”.

“Трэба разумець, што палякі — гэта далёка не дурныя людзі, і тое, што адбываецца [у дачыненні да Беларусі] з боку Літвы і Латвіі, ніколі не будзе адбывацца з боку Польшчы. Яны не будуць адсякаць гэтыя апошнія рэчы”, — заявіў Рыжанкоў.

Ён пацвердзіў, што ў Варшавы да Мінска “ёсць чыста палітычныя пэўныя патрабаванні”, і назваў іх неабгрунтаванымі. “А калі нават ім яны і патрэбныя, то трэба размаўляць, а не мовай ультыматумаў чагосьці дамагацца. На гэта мы ніколі не пойдзем”, — запэўніў міністр.

Паводле яго сцвярджэння, абмеркаванне сітуацыі на мяжы з Беларуссю падчас чэрвеньскага візіту ў Пекін прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды таксама было спробай аказання ўплыву на Мінск для “развязання сваіх польскіх пытанняў”.

“Але ёсць адно але. Такім чынам Польшча паказвае ўсяму Еўрасаюзу, што тут, на гэтым участку, у адносінах эканамічных паміж Кітаем і Еўропай, з пункту гледжання рэалізацыі тых задач, якія Еўрасаюз як бы дэлегаваў Польшчы — па ахове гэтай мяжы, недапушчэнні міграцыі, супрацоўніцтве з Беларуссю па пагранічных і мытных пытаннях — яны сёння падстаўляюць ЕС. Тым, што не хочуць гэтым займацца, спрабуючы выгадаць ад Беларусі нейкія двухбаковыя рэчы”, — сказаў Рыжанкоў.

Перабоі з грузапатокам, на яго думку, з’яўляюцца”сур’ёзнымі праблемамі для кампаній у Еўрапейскім саюзе і іх кітайскіх партнёраў”. Варшава ў гэтай сітуацыі вырашыла “ўсіх зрабіць закладнікамі”, перакананы кіраўнік МЗС. “Я думаю, што, як толькі яны ўбачаць, што гэта не спрацоўвае, то, вобразна кажучы, гэтая тэма кудысьці сыдзе, і яны вымушаныя будуць займацца ўсё ж такі супрацоўніцтвам з намі”, — заявіў ён.

26 чэрвеня Дуда па выніках праведзенай у Пекіне сустрэчы са старшынём КНР Сі Цзіньпінам, адзначыў, што “гібрыдная атака” на беларуска-польскай мяжы стала перашкодай для рэалізацыі кітайскай ініцыятывы “Адзін пояс — адзін шлях”. Днём раней МЗС Кітая заявіў, што разлічвае на паважлівыя ўзаемаадносіны Польшчы і Беларусі і вырашэнне праблемы на мяжы “шляхам кансультацый”.

22 чэрвеня міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што “ў сувязі з дзеяннямі Беларусі” на мяжы Варшава разглядае магчымасць закрыцця пунктаў пропуску паміж дзвюма краінамі. 3 ліпеня ў эфіры ён даў зразумець, што пытанне закрыцця пасажырскага руху не абмяркоўваецца.

15 ліпеня Рыжанкоў заявіў, што Беларусь гатовая да дыялогу па сітуацыі на мяжы з Польшчай, “але, відаць, польскаму боку не вельмі цікавае вырашэнне гэтага пытання”. “і, напэўна, у яе планах працяг нагнятання напружанасці на мяжы”.

З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і ЕС працягваецца міграцыйны крызіс, які ўлады Польшчы і краін Балтыі называюць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

Польшча на працягу 33 гадзін не прапускала грузы з Беларусі на чыгуначным тэрмінале ў Малашэвічэ

4 ліпеня, Позірк. Польскі мытны тэрмінал у Малашэвічэ (Люблінскае ваяводства) пачаў прапускаць чыгуначныя грузы з Беларусі пасля 33 гадзін прастою, паведамляе RMF. Адзначаецца, што згодна з афіцыйна інфармацыяй Мытнай службы Польшчы, на тэрмінале праводзіліся "планавыя кантрольныя мерапрыемствы для абароны мытнай …
Падзяліцца: