Латушка: Вынясенне смяротнага выраку грамадзяніну Германіі ў Беларусі — дзеянні тэрарыста
20 ліпеня, Позірк. Вынясенне ў Беларусі смяротнага выраку грамадзяніну Германіі Рыка Крыгеру “можна трактаваць як дзеянні тэрарыста”, такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
“І [Аляксандр] Лукашэнка такім з’яўляецца. Ён здзяйсняў акты дзяржаўнага тэрарызму ўжо неаднаразова. Давайце ўзгадаем хаця б захоп еўрапейскага грамадзянскага самалёта ў небе над Беларуссю”, — адзначыў у відэазвароце палітык.
На думку Латушкі, за жыццё грамадзяніна ФРГ Лукашэнка “просіць нейкую цану, выкуп, абмен”, гэта “яшчэ раз сведчыць пра тое, што гэта акт тэрарызму”.
“Пытанне да атачэння Лукашэнкі: вы сапраўды хочаце далей звязваць лёс з персанажам, які ажыццяўляе акт тэрарызму супраць адной з вядучых краін Еўропы і свету?”, — запытаўся намеснік кіраўніцы АПК.
Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман выказаў меркаванне, што “Крыгер ёсць казырнай картай Лукашэнкі, а Берлін вядзе закулісныя перамовы з Мінскам пра яго лёс”. Ён выказаў меркаванне, што мужчыну “ўзялі ў палон ва Украіне расіяне, а Беларусь яны традыцыйна выкарыстоўваюць для сваіх мэт”. “Цяпер гэта гульні з Захадам. Беларусь у гэтым выпадку патрэбная Крамлю ў якасці краіны са смяротным пакараннем — для ўзняцця ставак”, — мяркуе аналітык.
Фрыдман не выключыў, што Масква і Мінск могуць паспрабаваць абмяняць Крыгера на афіцэра ФСБ Вадзіма Красікава, прыгаворанага ў Германіі да пажыццёвага зняволення за забойства былога чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хонгашвілі ў 2019 годзе ў Берліне.
Пра тое, што 24 чэрвеня Мінскі абласны суд вынес смяротны вырак 30-гадоваму грамадзяніну Германіі Рыка Крыгеру, стала вядома 19 ліпеня. Мужчыну абвінавачвалі паводле ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), арт. 3581 (агентурная дзейнасць) і арт. 133 (наёмніцтва) Крымінальнага кодэкса.
У той жа дзень МЗС ФРГ паведаміла “Позірку”, што яму вядома пра кейс Крыгера. “Знешнепалітычнае ведамства і амбасада ў Мінску аказваюць закранутай асобе консульскую дапамогу і актыўна абараняюць яго інтарэсы перад беларускімі органамі ўлады. Смяротнае пакаранне — жорсткая і бесчалавечная форма пакарання, якую Германія не прымае ні пры якіх абставінах. Мы актыўна выступаем па ўсім свеце за яе скасаванне і супраць прывядзення яе ў выкананне ў дачыненні да ўсіх, хто да яе прыгавораны”, — падкрэсліла ведамства.
20 ліпеня прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, каментуючы сітуацыю з “асуджаным у Беларусі за тэрарызм і наёмніцтва грамадзянінам Германіі”, заявіў, што “кантакты з нямецкім бокам па гэтай тэме, вядома ж, былі”. Пры гэтым ён не назваў Крыгера па імю і не згадаў, што яму вынеслі смяротны вырак.
“Гэты злачынец з’яўляецца грамадзянінам Германіі, і нам зразумелы клопат пра яго германскага боку, — адзначыў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства. — У поўнай адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і двухбаковымі пагадненнямі беларускім бокам забяспечаны да гэтай асобы консульскі доступ”.
“З улікам просьбы МЗС ФРГ канкрэтныя рашэнні па наяўных варыянтах развіцця сітуацыі беларускім бокам прапанаваныя. Кансультацыі па гэтай тэме вядуцца па лініі міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін”, — заявіў Глаз.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка