Рада марафону “Нам не ўсё адно!” не знайшла парушэнняў пры размеркаванні сабраных сродкаў фондам “21 траўня” — АПК
25 ліпеня, Позірк. Назіральная рада марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно!” не знайшла парушэнняў пры размеркаванні сабраных сродкаў, паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета.
Акумуляваннем і размеркаваннем грошай займаўся фонд “21 траўня”.
Адзначаецца, што фонд “паспяхова прайшоў праверку”, якую правялі члены назіральнай рады марафону галоўны рэдактар партала reform.news Фёдар Паўлючэнка і дырэктар выдання “Люстэрка” Аляксандра Пушкіна.
Каментуючы вынікі праверкі, намеснік прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы, дырэктар фонду “21 траўня” Ксенія Малюкова падкрэсліла, што сумы, адпраўленыя па выніках марафону, “прайшлі праверку і дайшлі да атрымальнікаў”, усе выплаты зацверджаныя назіральный радай.
“Запэўніваем вас, што грошы людзей, якія падтрымалі марафон, не пайшлі на агульныя выдаткі фонду. 99,9% сабраных сродкаў было перададзена арганізацыям і фондам і накіравана на дапамогу палітвязням. Банкаўская камісія склала 0,1%. Ніякія адміністрацыйныя выдаткі не былі пакрытыя сродкамі марафону. У фонду “21 траўня” ёсць свае праекты — і грошы на адміністрацыйныя выдаткі былі вылучаныя менавіта з іх. Таксама хачу нагадаць, што пералічэнні гуманітарным арганізацыям ажыццяўляліся і ў 2023, і ў 2024 годзе. Таму сумы трансфертаў, названыя ў літоўскай справаздачы, адрозніваюцца ад канчатковых”, — адзначыла Малюкова.
Яна паведаміла, што літоўская бухгалтарская фірма, якая прадстаўляе паслугі фонду “21 траўня”, апублікавала справаздачу з тэхнічнай памылкай, праз якую частка балансу фонду была адлюстраваная няправільна. Паводле яе слоў, справаздача адкліканая бухгалтарскай фірмай, яна будзе выпраўленая і апублікаваная ў карэктнай форме.
Рэліз АПК, верагодна, з’яўляецца адказам на прэтэнзіі апанентаў дэмакратычных сіл, якія сцвярджаюць на розных інтэрнэт-пляцоўках, што значная частка сродкаў марафону была накіраваная на “адміністрацыйныя выдаткі”.
У публічнай фінансавай справаздачы фонду за 2023 год, якую падпісала Малюкова, у радку “іншыя агульныя і адміністрацыйныя выдаткі” (kitos bendrosios ir administracinės sąnaudos; cтаронка 4, пункт 12) пазначаная сума 155.192 еўра. Магчыма, кажучы пра памылку, Малюкова мела на ўвазе менавіта гэтую суму.
21 траўня АПК паведаміў, што для перадачы палітвязням і іх сем’ям у фонды і арганізацыі накіраваныя ўсе 545.740 еўра, сабраныя на марафоне салідарнасці “Нам не ўсё адно!”, які прайшоў у ліпені мінулага года.
На марафоне было сабрана 574.617 еўра. Пасля аплаты камісіі на рахунку засталося 545.740 еўра, у тым ліку 12.000 еўра у крыптавалюце.
21 лістапада мінулага года АПК паведаміў аб пачатку аўдыту фондаў, якія займаюцца размеркаваннем сабраных на марафоне сродкаў.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка