Берлін не каментуе магчымасць абмену асуджанага на смяротнае пакаранне Крыгера

26 чэрвеня, Позірк. Урад Германіі занепакоены прысудам суайчынніку ў Беларусі, аднак не каментуе, ці можа ён быць уключаны ў спіс абмену зняволенымі, вынікае з публікацыі выдання Politico.
“Канцлер, вядома, у курсе гэтай справы і, як і ўвесь урад, занепакоены гэтымі падзеямі, асабліва ў сувязі са смяротным прысудам”, — цытуе выданне заяву прадстаўніка ўрада ФРГ на прэс-канферэнцыі ў Берліне 26 ліпеня.
23 ліпеня канцлер ФРГ Олаф Шольц таксама адмовіўся каментаваць магчымы абмен меркаванага афіцэра ФСБ Расіі Вадзіма Красікава, прыгаворанага ў Германіі да пажыццёвага тэрміну, у тым ліку на Крыгера, паведаміла руская служба “Радыё Свабода”.
“Прынцып захавання дзяржаўных інтарэсаў не дазваляе мне спекуляваць на такія тэмы”, — сказаў Шольц.
На дзяржаўным тэлеканале “Беларусь 1” увечары 25 ліпеня паказалі маналог Крыгера. Ён распавёў пра сустрэчу з нямецкімі дыпламатамі і пра тое, што яны мелі магчымасць сачыць за судовым працэсам, але адмовіліся дапамагчы.
24 чэрвеня Мінскі абласны суд пад старшынствам Алега Лапека вынес смяротны вырак Крыгеру. Вядома аб гэтым стала 19 ліпеня.
Грамадзянін ФРГ прызнаны вінаватым па ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), арт. 3581 (агентурная дзейнасць) і арт. 133 (наёмніцтва) Крымінальнага кодэкса.
У згаданым сюжэце на дзяржТВ сцвярджалася, што Крыгер быў завербаваны Службай бяспекі Украіны для здзяйснення тэрактаў у Беларусі.
Прадстаўнік МЗС Германіі Крысціян Вагнер на прэс-канферэнцыі ў Берліне 22 ліпеня заявіў, што Берлін “абараняе інтарэсы прыгаворанага да смяротнага пакарання грамадзяніна ФРГ Рыка Крыгера перад беларускімі ўладамі”.
МЗС Беларусі 20 ліпеня паведаміла, што беларускі бок прапанаваў Германіі “канкрэтныя рашэнні па наяўных варыянтах развіцця сітуацыі”.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, называючы яе “спецыяльнай ваеннай аперацыяй”.
На першапачатковым этапе ўварвання беларуская тэрыторыя актыўна выкарыстоўвалася для ўводу войскаў, а таксама абстрэлу ўкраінскай тэрыторыі. Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што падтрымлівае РФ у яе дзеяннях.


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
