Мінск 10:21

У Мінскай вобласці пасля сутыкнення на дарозе перакуліўся аўтобус з дзецьмі

Крыніца: тэлеграм-канал УУС Мінаблвыканкама

28 ліпеня, Позірк. У Вілейскім раёне ў выніку сутыкнення з легкавым аўтамабілем Rover “з’ехаў у кювет і перакуліўся на бок” пасажырскі аўтобус, які перавозіў 22 дзіця, паведамляе тэлеграм-канал УУС Мінскага аблвыканкама.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 28 ліпеня каля 11:40 каля пасёлка Партызанскі.

“Паводле папярэдняй інфармацыі, 56-гадовы кіроўца аўтобуса, абганяючы малакавоз, выехаў на сустрэчную паласу. Каля скрыжавання ён сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем Rover з 27-гадовай жанчынай за рулём”, — гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што “папярэдне, дзеці не пацярпелі”. Вадзіцель легкавога аўтамабіля дастаўленая ў бальніцу для медыцынскага агляду.

“На месцы аварыі працуюць інспектары ДАІ і следча-аператыўная група”, — адзначылі ў абласным УУС.

СК завёў справу пасля аварыі ў Брэсцкім раёне, у якой пацярпела шэсць дзяцей (абноўлена)

дададзеная інфармацыя Міністэрства аховы здароўя 12 ліпеня, Позірк. У выніку аварыі ў Брэсцкім раёне 12 ліпеня пацярпела 27-гадовая жанчына і яе 6 дзяцей, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Паводле інфармацыі ведамства, гэта адбылося ўдзень каля вёскі Братылава. Самаходны грэйдар пад кіраваннем 52-гадовага кіроўцы …
Падзяліцца: