Лукашэнка пра членства ў НАН: Ніякіх кумаўства і кругавой парукі
30 ліпеня, Позірк. Крытэрыем адбору кандыдатаў у члены Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі павінна стаць “значнасць навуковых распрацовак для дзяржавы”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 30 ліпеня ў Мінску на сустрэчы з рабочай групай па аналізе дзейнасці галоўнай навуковай арганізацыі.
На яго думку, важная наяўнасць уласнай школы, якая прываблівае ў навуку моладзь. “Калі няма прадаўжальнікаў ідэй, няма пераемнасці — тады і навукоўца няма”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Ён падтрымаў “прапановы саміх навукоўцаў” пра тое, што неабходна вызначыць “дакладныя крытэрыі адбору кандыдатаў у акадэмікі і члены-карэспандэнты”. “Ніякіх кумаўства і кругавой парукі, чым часта грашыць наша сфера”, — запатрабаваў спікер.
Выбары членаў НАН павінны прайсці паводле абноўленага статуту арганізацыі, сказаў Лукашэнка. “Узмацняючы пул акадэмікаў і членкараў, варта зыходзіць з таго, ці дастатковы іх рэальны ўнёсак у айчынную эканоміку? Ці стаяць нашы навукоўцы ў авангардзе вырашэння стратэгічных эканамічных і сацыяльных задач?” — адзначыў ён.
“Кажуць, што навука не мае айчыны. Але навукоўцы нараджаюцца, вучацца і дасягаюць пэўных вышынь, будучы грамадзянамі сваёй краіны. Большасць вялікіх навукоўцаў — сапраўдныя патрыёты. Скажу больш: грамадзянін з высокім званнем навукоўца павінен быць самым актыўным правадніком дзяржаўнай пазіцыі”, — дадаў Лукашэнка.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі апошнім часам “дапускала сур’ёзныя пралікі”, таму было вырашана стварыць рабочую групу па аналізе яе дзейнасці, заявіў ён на сённяшняй сустрэчы.
Выбары ў НАН пройдуць у 2024 годзе. Прыём дакументаў ажыццяўляецца да 5 ліпеня. Пастановай прэзідыума Акадэміі навук ад 30 траўня зацверджаныя вакансіі (13 — дзейных членаў (акадэмікаў) і 29 — членкараў) па спецыяльнасцях.
Згодна з палажэннем аб выбарах членаў НАН, акадэмікамі могуць быць выбраныя беларускія грамадзяне, што “маюць акадэмічнае навуковае званне члена-карэспандэнта, якія зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё навукі і ўзбагацілі яе працамі навуковага і практычнага значэння па вызначанай спецыяльнасці”.
Кандыдаты ў акадэмікі апрача іншага павінны быць прафесарамі, якія падрыхтавалі не менш за чатырох кандыдатаў і (або) дактароў навук. Членкарамі могуць стаць дактары навук — грамадзяне Беларусі, якія “зрабілі значны ўнёсак у развіццё навукі і ўзбагацілі яе працамі навуковага і практычнага значэння па вызначанай спецыяльнасці”.
Прэтэндэнты ў абедзвюх катэгорыях павінны “кіраваць дзяржаўнымі і міжнароднымі навуковымі і навукова-тэхнічнымі праграмамі”, а таксама “весці актыўную навукова-арганізацыйную і інавацыйную дзейнасць з высокім эканамічным і (або) сацыяльным эфектам”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка