Латушка: Санкцыі на лекі і вырабы медпрызначэння не ўводзіліся

11 лютага, Позірк. “Абсалютна ніякія санкцыі” на лекавыя прэпараты і вырабы медыцынскага прызначэння для Беларусі Захадам не ўводзіліся, заявіў на сваім ютуб-канале 11 лютага кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
“Мы ўжо неаднаразова абвяргалі такія заявы адносна лекаў, аднак гэты прапагандысцкі тэзіс працягвае набіраць абароты і выходзіць на міжнародны ўзровень”, — дадаў ён.
Пры гэтым многія кампаніі, сярод іх ёсць і фармакалагічныя, па ўласнай ініцыятыве адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з Мінскам, растлумачыў палітык.
“Але прычынай гэтага з’яўляюцца не эканамічныя санкцыі, а таксічнасць рэжыму Лукашэнкі, з якім міжнародны бізнэс не хоча мець справаў з-за масавых рэпрэсій, дзеянняў рэжыму, якія падрываюць міжнародную бяспеку, такіх як захоп грамадзянскага самалёта, справакаваны рэжымам міграцыйны крызіс, але галоўным чынам — з-за ўдзелу рэжыму ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны”, — сказаў экс-дыпламат.
Паводле даных Еўрастата, на якія ён спаслаўся, Беларусь за апошнія восем гадоў штогод павялічвае закупкі еўрапейскай фармацэўтычнай прадукцыі: “Такім чынам, нават нібыта ва ўмовах аднабаковых санкцый, на якія спрабуюць скардзіцца нелегітымныя прадстаўнікі Беларусі ў ААН, імпарт лекаў пастаянна расце”.
Беларусь абвінавачвае краіны Захаду ў палітычным характары спынення паставак важных медыкаментаў, вынікае з выступлення начальніка аддзела знешніх сувязей Міністэрства аховы здароўя Анатоля Грушкоўскага 24 студзеня ў Жэневе на пасяджэнні 154-й сесіі Выканкама Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).
Паводле словаў чыноўніка, Дзяржаўнае агенцтва па рэгуляванні лекаў і прадукцыі аховы здароўя Вялікабрытаніі зацягвала працэдуру выдачы ліцэнзіі на экспарт у Беларусь таблетак марфіну. Акрамя таго, Грушкоўскі абвінаваціў шведскую кампанію Molnlycke Health Care у адмове пастаўляць у Беларусь перавязачныя матэрыялы, неабходныя для паліятыўнага лячэння дзяцей. Польская кампанія Tarchomin Pharmaceutical Works Polfa S.A., сказаў ён, адмовілася пастаўляць лекі для лячэння эпілепсіі і саматычных захворванняў.
Брытанская кампанія Atnahs Pharma UK Limited, паводле яго слоў, спыніла экспартаваць на беларускі рынак прэпараты для лячэння астэапарозу, а фінская Orion Corporation — для лячэння хваробы Паркінсана і розных форм раку.
Падобныя факты, на яго думку, “пацвярджаюць, што палітычна матываваныя санкцыі прыводзяць да блакіроўкі доступу да шэрагу крытычна важных медыкаментаў для найбольш уразлівых: дзяцей, пажылых людзей, асоб, якія пакутуюць ад анкалагічных і іншых цяжкіх захворванняў”, а гэта не суадносіцца “з дэклараванымі” заходнімі краінамі “гуманітарнымі выняткамі” пры рэалізацыі санкцыйнай палітыкі”.
Беларусі “практычна поўнасцю ўдалося пераадолець наступствы санкцыйных абмежаванняў у сферы паставак медабсталявання і вырабаў медпрызначэння”, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 26 студзеня.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 3 лістапада — 16 снежня 2025 года (дапаўняюцца)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,2% пасля прыкладна такога ж росту ў верасні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку і за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



