Мінск 09:15

У Пінску памерла праваабаронца Вераніка Іванова

Фота: media-polesye.com

Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 25 жніўня 2024 года ў 14:19

25 жніўня, Позірк. У адной з бальніц Пінска (Брэсцкая вобласць) памерла праваабаронца Вераніка Іванова, паведамілі “Позірку” яе знаёмыя.

Прычына смерці невядомая. Паводле звестак крыніц, апошнім часам здароўе ў праваабаронцы пагоршылася, яна хварэла і неаднаразова была шпіталізаваная.

“На гэта, безумоўна, паўплываў і стрэс, звязаны з сённяшняй сітуацыяй у краіне”, — адзначыў суразмоўца “Позірка”.

Вераніка Іванова — праваабаронца, юрыст, лідар Пінскай рэгіянальнай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Маці траіх дзяцей.

У 2020 годзе аказвала прававую дапамогу ўдзельнікам акцый пратэсту ў Пінску, кансультавала, пісала скаргі. Неаднаразова была затрыманая і асуджаная паводле артыкула 23.34 КаАП за “ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах”.

Падзяліцца: