Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 100 тыс. подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты

22 лістапада, Позірк. Ініцыятыўная група па вылучэнні старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча кандыдатам у прэзідэнты забрала 100 тыс. подпісаў, паведамляюць дзяржаўныя СМІ са спасылкай на партыйнага лідара.
Палітык сцвярджае, што збор подпісаў працягнецца, плануецца падаць больш за мінімальна неабходную колькасць, паколькі “заўсёды маецца нейкая адбракоўка”.
“Ужо зараз у нашых штабах ідзе праверка подпісаў. З 2 снежня мы масіравана пачнем іх здаваць па ўсёй краіне ў акруговыя камісіі”, — заявіў Гайдукевіч.
Працэс падрыхтоўкі да сёмых прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 26 студзеня 2025 года, праходзіць пад кантролем уладаў, палітычнае поле краіны зачышчанае ад актыўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы звяртаюць увагу на імітацыю канкурэнцыі.
Згодна з Выбарчым кодэксам, для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта неабходна сабраць не менш як 100 тыс. подпісаў у падтрымку кандыдатуры.
У этапе збору подпісаў удзельнічаюць ініцыятыўныя групы Лукашэнкі, Гайдукевіча, а таксама кіраўніка праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, старшыні Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкова і былога члена Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутата Палаты прадстаўнікоў у 2016–2009 гадах Ганны Канапацкай. Адкрыта падтрымліваюць Лукашэнку ўсё, акрамя Канапацкай.
За вылучэнне Лукашэнкі сабрана больш за 1,5 млн подпісаў, заявіў 21 лістапада кіраўнік яго ініцыятыўнай групы, старшыня праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Юрый Сянько.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ГрамадстваУ 2025 годзе Польшча адмовіла ва ўездзе 1.135 беларусам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу перакрытыя тэмпературныя антырэкорды больш чым 40-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ 2025 годзе арганізацыі спажыўкааперацыі набылі ў насельніцтва 367 тыс. т другаснай сыравіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБелстат: Інфляцыя ў студзені 2026 года склала 0,5%, у гадавым вымярэнні цэны выраслі на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

