Актыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2024/01/straz-graniczna-03.01.2023-1128-2-1.jpg)
2 студзеня, Позірк. У 2024 годзе суседнія краіны Еўрапейскага саюза зафіксавалі 36.291 спробу мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі — на 13,8% менш, чым у 2023-м (42.078), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных памежных службаў.
На польскім участку мяжы Еўрасаюза за год зарэгістравана 29.972 такія спробы (+17,2%; 25.571), латвійскім — 5.317 (-61,7%; 13.863), літоўскім — 1.002 (-62,1%; 2.644).
Другі год запар спакайней за ўсё было ўзімку.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.
“Мы да ўвядзення санкцый вельмі сур’ёзна з Захадам супрацоўнічалі, аж да таго, што заключылі дагавор аб рэадмісіі. Пасля яны ад гэтага адмовіліся. Мы лавіць іх не будзем. Наша справа — гарантаваць бяспеку народа”, — сказаў ён, у прыватнасці, 2 ліпеня 2024 года.
“Галоўнае ў тым, што я не маю намеру аддаваць загад пагранічнікам, вайскоўцам ды іншым, каб яны абаранялі Еўрапейскі саюз на мяжы Беларусі і Польшчы. Вы накінулі пятлю на нашу шыю і яшчэ прымушаеце нас, каб мы абаранялі вас ад гэтых небаракаў”, — заявіў Лукашэнка.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаУ 2019–2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларусаў аб наданні прытулку, адхілена 56 заяў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаОфіс Ціханоўскай падзякаваў Кізіму за працу і "ўмацаванне беларуска-украінскіх адносін" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка