Памілавана яшчэ 15 асуджаных, у тым ліку паводле палітычных матываў

24 студзеня, Позірк. Падпісаны ўказ аб памілаванні яшчэ 15 асоб, паведаміла 24 студзеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Адзначаецца, што сярод памілаваных пяць жанчын і трое мужчын, у пецярых з іх ёсць дзеці, адна жанчына цяжарная. Заяўляецца, што гэтыя людзі здзейснілі “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”.
Таксама памілаваныя сем чалавек (у тым ліку тры жанчыны), асуджаных за “незаконны абарот наркатычных сродкаў”. “Шэсць з іх здзейснілі злачынствы ў непаўналетнім узросце. У аднаго асуджанага, які здзейсніў злачынства ў дарослым узросце, выяўлена анкалагічнае захворванне”, — удакладняецца ў паведамленні.
“За апошні год на падставе прынцыпаў гуманнасці” Лукашэнка, як паведамляецца, памілаваў 293 чалавекі, у тым ліку 89 жанчын, 17 з іх здзейснілі злачынствы ў непаўналетнім узросце.
18 студзеня паведамлялася аб памілаванні 23 асоб, “якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”. Адзначалася, што ў іх ліку дваццаць мужчын і тры жанчыны. 13 чалавек старэйшыя за 50 гадоў, у 14 ёсць хранічныя захворванні; у 12 ёсць дзеці (сярод памілаваных адзін шматдзетны бацька).
Летась было восем хваляў памілаванняў. На пачатку ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў пра вызваленне яго “цяжкахворых апанентаў”, пасля чаго стала вядома пра выхад на волю 18 палітвязняў. Пазней ён падпісаў шэраг указаў аб памілаванні асуджаных за “злачынствы пратэстнай” або “экстрэмісцкай скіраванасці” (на падставе ўказа ад 16 жніўня вызвалена 30 чалавек, 4 верасня — 30, 16 верасня — 37, 7 лістапада — 31, 20 лістапада — 32, 9 снежня — 29, 28 снежня — 20).
З гэтым даных вынікае, што з лета 2024 года памілавана 265 чалавек.
Разам з тым людзей у краіне па-ранейшаму затрымліваюць з палітычных матываў, суды рэгулярна выносяць прыгаворы па справах палітычнага характару. Праваабаронцы канстатавалі ўзмацненне рэпрэсій напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных рэжымам Лукашэнкі на 26 студзеня 2025 года.
Улады адмаўляюць наяўнасць у Беларусі палітвязняў, спасылаючыся на тое, што ў Крымінальным кодэксе няма “палітычных” артыкулаў. Разам з тым дзясяткі розных крымінальных артыкулаў выкарыстоўваюцца для пераследу з палітычных матываў; тысячы людзей, асуджаных за ўдзел у пратэстах, крытыку і праяву непрымання рэжыму Лукашэнкі, заклеймаваныя “экстрэмістамі” і “тэрарыстамі”.



- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае зніжацца, за два гады — на 21% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
