СК адкрыў крымінальную справу па факце траўмавання дзіцяці на футбольнай трэніроўцы ў Ашмянах

3 лютага, Позірк. У дачыненні да трэнера-выкладчыка спартовай школы ў Ашмянах (Гродзенская вобласць) узбуджана крымінальная справа па факце траўмавання 11-гадовага хлопчыка на трэніроўцы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Інцыдэнт здарыўся 21 студзеня на стадыёне спартшколы. На дзіця ўпала брама, яно атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні і было шпіталізаванае. Хлопчык, паводле звестак СК, па-ранейшаму ў бальніцы, аднак цяпер яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.
Следчы разам са спецыялістам абласнога ўпраўлення Дзяржпамітэта судовых экспертыз агледзеў месца здарэння, дапытаў трэнера, кіраўніцтва школы, навучэнцаў; была прызначаная судова-медыцынская экспертыза, вынятая дакументацыя.
“Высветлена, што на трэніроўках выкарыстоўваліся пераносныя металічныя футбольныя брамы, якія належным чынам не былі замацаваныя, — гаворыцца ў паведамленні. — Калі дзіця павісла на пярэдняй перакладзіне, спартовае абсталяванне перакулілася на яго”.
Паводле інфармацыі ведамства, абавязак “па праверцы спраўнасці інвентара, гатоўнасці пляцоўкі для трэніроўкі” ляжыць на трэнеры. Ён жа павінен інструктаваць навучэнцаў па пытаннях бяспекі заняткаў, прафілактыкі і папярэджання траўматызму.
“Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, 47-гадовы трэнер-выкладчык у той дзень перад пачаткам трэніроўкі не арганізаваў надзейнасць замацавання спартовага абсталявання, не пераканаўся ў правільнасці яго ўсталёўкі, пасля чаго пачаў праводзіць занятак, не забяспечыўшы ахову жыцця і здароўя выхаванцаў спартовай школы”, — сцвярджае СК.
Ашмянскі раённы аддзел СК кваліфікаваў дзеянні трэнера паводле ч. 2 арт. 165 КК (невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў па гарантаванні бяспекі жыцця і здароўя малалетняга, якое пацягнула з неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



