Літва паведаміла аб рэзкім скарачэнні кантрабанды цыгарэт з Беларусі

3 лютага, Позірк. У 2024 годзе памежнікі канфіскавалі 1 млн 386 тыс. 714 пачкаў кантрабандных цыгарэт, з іх 1,2 млн — беларускай вытворчасці, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
Адзначаецца, што сума прадухіленай шкоды дзяржаве склала амаль 5,4 млн. еўра, а кошт канфіскаваных тытунёвых вырабаў — больш за 6,1 млн.еўра.
Паводле даных САДМ, у параўнанні з 2023 годам колькасць канфіскаваных пачкаў цыгарэт зменшылася ў 1,7 раза (было 2,5 млн пачкаў), а ў параўнанні з 2022-м — больш чым у тры разы (4,3 млн).
У 2024-м літоўскія памежнікі затрымалі 340 чалавек за кантрабанду або незаконную перавозку падакцызных тавараў, у 2023 годзе — 447, у 2022-м — 475. Кантрабанду ў асноўным перавозілі грамадзяне Літвы, падкрэслівае пагранічная служба.
Адной з прычын змяншэння затрыманняў называецца пашырэнне тэхнічных магчымасцяў кантрабанды: за год на літоўска-беларускай мяжы перахоплена 226 паветраных шароў з цыгарэтамі і 54 беспілотнікі.
Паведамляецца, што загарода вышынёй пяць метраў уздоўж мяжы і сістэма відэаназірання таксама сталі істотнымі перашкодамі для кантрабанды цыгарэт.
Акрамя гэтага, паўплывала закрыццё пагранічных пунктаў з Беларуссю. У 2023 годзе пры пераходзе мяжы было канфіскавана 1,1 млн пачкаў, у 2024-м — 9 тыс.
САДМ адзначае, што “кантрабандзе беларускіх цыгарэт спрыяе і той факт, што рэжым Лукашэнкі актыўна падтрымлівае гэтую ценявую дзейнасць”. Лішкі прадукцыі тытунёвай фабрыкі “Нёман” (Гродна) не памяншаюцца — “яны прызначаныя выключна для нелегальнага рынку”.
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку — Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранічныя пераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка