Пошліны на вываз з Беларусі шэрагу вуглевадародаў зніжаныя амаль на 60%

7 лютага, Позірк. Мытныя пошліны на шэраг вуглевадародаў, якія вывозяцца з Беларусі за межы Еўразійскага эканамічнага саюза, з 1 лютага 2025 года зніжаныя амаль на 60%, вынікае з пастановы Савета міністраў № 72 ад 5 лютага.
Згодна з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале 7 лютага, экспартная пошліна на звадкаваныя вуглевадародныя газы цяпер складае 7,5 долара за тону (на 1 студзеня 2025 года — 18,5, зніжэнне на 59,5%); на этан, бутан і ізабутан — 6,7 (16,6; -59,6%).
На пачатку мінулага года стаўкі на вываз гэтых рэсурсаў складалі 1,6 і 1,4 долара адпаведна. З лютага 2024-га на працягу сямі месяцаў пошліны былі роўныя нулю. У верасні ўрад вярнуў стаўкі — 20,8 і 18,7 долара адпаведна, у кастрычніку яны выраслі да 45,2 і 40,6, снежні — да 61,7 і 55,5.
Ад пачатку 2024 года застаюцца нулявымі пошліны на вываз сырой нафты, мазуту, нафтавага бітуму, вазеліну і парафіна, адпрацаваных нафтапрадуктаў (на 1 снежня 2023 года — 24,7 долара за т), прамагоннага бензіну (13,5), таварных бензінаў, дызельнага паліва, лёгкіх, сярэдніх дыстылятаў, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных аліваў (7,4).
Стаўкі разлічваюцца паводле пэўнай формулы і залежаць ад кошту сыравіны на сусветных рынках. Беларускія пошліны роўныя расійскім.

- ГрамадстваУ апошні гарачы дзень лета ў Беларусі абнавілася тры тэмпературныя рэкордыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Нацыянальнай бібліятэцы не ведаюць тэрытарыяльную прыналежнасць Турава, адкуль, на думку Лукашэнкі, карані беларусаў (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНягледзячы на намаганні ўладаў па прыцягненні працоўных мігрантаў, колькасць вакансій для замежнікаў расце — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПлошча пажараў у экасістэмах Гомельскай вобласці за апошнія паўтара месяца амаль у 2 разы перавысіла паказчык за ўсё першае паўгоддзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


