У дзень інаўгурацыі Лукашэнкі ўлады абмяжуюць доступ да інтэрнэту

24 сакавіка, Позірк. Па распараджэнні Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) беларускія хостынг-правайдэры абмяжуюць доступ да інтэрнэту з-за межаў краіны ў перыяд з 19 гадзін 24 сакавіка да 23:59 гадзін 25 сакавіка 2025 года. Пра гэта паведамляе найбуйнейшы рэгістратар даменаў у Беларусі, правайдэр IT-інфраструктуры кампанія hoster.by.
“Гэтая мера выкліканая неабходнасцю абароны ад патэнцыйных пагроз аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем”, — гаворыцца ў паведамленні.
Падкрэсліваецца, што “карыстальнікі знешніх вэб-сэрвісаў папярэджаныя аб магчымых абмежаваннях у даступнасці рэсурсаў”.
Папярэдні раз сёлета доступ да інтэрнэт-рэсурсаў з-за мяжы блакаваўся з 10:00 25 студзеня да 23:59 27 студзеня, што супадала з правядзеннем 26 студзеня электаральнай працэдуры, якую рэжым Аляксандра Лукашэнкі называе “прэзідэнцкімі выбарамі”.
Генеральны дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў напісаў тады ў сацыяльных сетках, што “большасць сайтаў у байнэце (больш за 90%) размяшчаецца менавіта на віртуальным хостынгу”. Такім чынам,“з-за мяжы на беларускія сайты (большасць) будзе не зайсці”.
На 25 сакавіка запланаваная сёмая інаўгурацыя Лукашэнкі. Таксама ў гэтым дзень дэмакратычна настроеная частка насельніцтва Беларусі святкуе Дзень Волі — гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у 1918 годзе.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ўлады амаль цалкам заблакавалі інтэрнэт на тры дні.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–26 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першыя два месяцы 2025 года хутчэй за ўсё даражэлі камунальныя паслугі і гародніна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаСпецамбасадар Літвы: Літоўцы ў Беларусі нічога не маюць, некалькі дзясяткаў літоўскіх грамадзян — у беларускіх турмахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДэмакратычная Беларусь ёсць адной з самых важных, але доўгатэрміновых палітычных мэтаў Літвы — кіраўнік камітэта СеймаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Анонсы, Палітыка
- ПалітыкаПалітолаг Карбалевіч: Думаю, мы непазбежна ідзем да стварэння жалезнай заслоны, новага Берлінскага мураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУкраіна змяняе стратэгію па Беларусі, але стаўленне да нелегітымнага рэжыму не змяняецца — Ціханоўская (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУкраіна змяняе стратэгію па Беларусі, але стаўленне да нелегітымнага рэжыму не змяняецца — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТбіліскі гарсуд часткова задаволіў скаргу беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка