Кіраўнік праўладных прафсаюзаў Сянько паскардзіўся ў Кітаі на гандлёвыя войны і “насаджэнне каштоўнасцей”
15 траўня, Позірк. Аб “несправядлівасці падыходаў, якія <…> усё часцей прымяняюцца ў міжнародных адносінах”, заявіў кіраўнік праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько на нарадзе “лідараў нацыянальных прафцэнтраў” краін — удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Пекіне.
“Адкрыты палітычны і эканамічны шантаж і ціск, дыктат і насаджэнне пэўных каштоўнасцей, гандлёвыя і тарыфныя войны — гэтыя метады для шэрагу развітых краін, якія супярэчаць усім міжнародным законам, сталі ледзь не нормай”, — цытуе яго прэс-служба ФПБ.
Паводле Сянько, “значная колькасць дзяржаў вымушана змагацца з такімі несправядлівымі падыходамі, якія руйнуюць раней дасягнуты прагрэс”.
Узаемадзеянне прафцэнтраў краін ШАС ён назваў “народнай дыпламатыяй”.
Паведамляецца, што на сустрэчы абмяркоўвалася рэгуляванне “нестандартнай занятасці” і ўзмацненне абароны работнікаў у “новых формах працоўных адносін”. Падрабязнасці не прыводзяцца.
Членамі ШАС з’яўляюцца Беларусь (з 2024 года), Індыя, Іран, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Пакістан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан. Статус назіральніка маюць Аўганістан і Манголія.
Былы амбасадар у Кітаі і экс-старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Сянько ўзначальвае ФПБ з красавіка 2024 года.
Пасля падзеяў 2020 года ўлады разграмілі незалежны прафсаюзны рух. У красавіку 2022 года па краіне пракацілася хваля ператрусаў і затрыманняў актывістаў. Праваабаронцы прызналі прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, якія трапілі пад рэпрэсіі, палітвязнямі.
У ліпені 2022 года Вярхоўны суд прыняў рашэнні аб ліквідацыі ўсіх незалежных прафсаюзных аб’яднанняў: Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў і ўваходзілі ў яго склад прафсаюза РЭП, Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ), Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ), нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў (БНП).
Міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі асудзілі дзеянні беларускіх улад. Камітэт па выкананні норм Міжнароднай арганізацыі працы заклікаў неадкладна аднавіць права працоўных на свабоду асацыяцый. МАП пачаў працэдуру ўвядзення санкцый, якія былі прыняты ў чэрвені 2023 года.

- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


