МУС адсправаздачылася пра знішчэнне больш як 200 т раслін з утрыманнем наркатычных рэчываў

15 жніўня, Позірк. У рамках спецыяльнай праграмы “Мак” у Беларусі знішчана звыш 200 тон раслін з утрыманнем наркатычных рэчываў, паведаміла 15 жніўня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, знойдзена больш як 2,5 тыс. незаконных пасеваў; з абароту выключана каля 8 кілаграмаў марыхуаны, больш за 7 кг гашышу, 68 кг іншых забароненых рэчываў.
Як сцвярджаецца, выяўлена амаль 500 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Да крымінальнай адказнасці прыцягнута звыш 300 чалавек, у тым ліку 20 замежных грамадзян. Складзена каля 1,3 тыс. адміністрацыйных пратаколаў.
Спецпраграма “Мак” праводзіцца з 1 чэрвеня па 15 верасня. Яе мэта, як адзначае МУС, заключаецца ў тым, каб “прадухіліць доступ да дзікарослых раслін з утрыманнем наркатычных рэчываў, выявіць і знішчыць незаконныя пасевы”.
Пры выяўленні “нават выпадкова прарослых макавых пабегаў або кустоў канопляў” міністэрства заклікала “неадкладна іх знішчаць”.
У выпадку выяўлення незаконных насаджэнняў уладальніку ўчастка пагражае штраф да 20 базавых велічынь (да 840 рублёў), а апрацоўка такіх раслін з мэтай збыту караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 15 гадоў.
У Гродзенскім раёне знішчана 145 кг канопляў
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першай палове 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на траціну менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў выраслі на 1,5%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія пяць дзён суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 400 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку ліпеня — больш за 1,5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя склала пратакол на беларускага праваабаронцу Рамана Кісляка, які вымушана жыве ў Тбілісі без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



