Па выніках сямі месяцаў запазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла амаль на траціну

2 верасня, Позірк. У студзені — ліпені 2025 года банкі, якія працуюць у Беларусі, выдалі фізічным асобам крэдытаў (у нацыянальнай і замежнай валютах) на 9 млрд 260,3 млн рублёў (тут і далей у эквіваленце) — на 1,7% больш, чым за сем месяцаў 2024-га (9 млрд 101,2 млн), вынікае з праведзенага “Позiркам” аналізу даных Нацыянальнага банка.
На спажывецкія патрэбы выдадзена крэдытаў на 7 млрд 299,7 млн рублёў (6 млрд 950,4 млн; +5% у гадавым вымярэнні), на фінансаванне нерухомасці — на 1 млрд 960,7 млн (1 млрд 765,7 млн; -8,8%).
Запазычанасць фізічных асоб па крэдытах на 1 жніўня 2025 года склала 28 млрд 192,3 млн рублёў (год таму — 22 млрд 812,6 млн; +20,6%): па спажывецкіх крэдытах — 11 млрд 113,2 млн (8 млрд 432,1 млн; +31,8%), на фінансаванне нерухомасці — 17 млрд 43,6 млн (14 млрд 902,4 млн; +14,4%).
Пратэрмінаваная — 48 млн рублёў (40,4 млн; +18,8%): па спажывецкіх крэдытах — 47 млн (40,1 млн; +17,2%), на фінансаванне нерухомасці — 0,9 млн (0,3 млн; рост у 3 разы).

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


