Беларус спрабаваў незаўважна завезці з Польшчы фарфоравыя вырабы — частка выявілася культурнымі каштоўнасцямі

24 студзеня, Позірк. Больш за 15,5 кг вырабаў з фарфору — фігуркі, посуд, падсвечнікі, свяцільні — спрабаваў незаўважна завезці з Польшчы 45-гадовы грамадзянін Беларусі, паведаміла 24 студзеня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына перасякаў мяжу ў пункце пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль), выбраўшы “зялёны калідор”, які прадугледжвае, што асобе няма чаго дэклараваць.
Каштоўны груз, кошт якога складае больш за 28 тыс. рублёў (не менш за 9,8 тыс. долараў), быў знойдзены ў аўтамабілі і багажы грамадзяніна.
Эксперт мытнай лабараторыі вызначыў, што пяць фарфоравых вырабаў створаныя больш як 50 гадоў таму і адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцяў.
Мужчына, як сцвярджаецца, патлумачыў, што “ў Польшчы незнаёмы чалавек папрасіў перавезці праз мяжу гэтыя прадметы за ўзнагароджанне ў 150 рублёў”.
Брэсцкая мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП (перамяшчэнне тавараў, якія трапляюць пад мытнае дэклараванне, праз мытную мяжу ЕАЭС з утойваннем ад мытнага кантролю, то бок з выкарыстаннем тайнікоў або іншых спосабаў, якія абцяжарваюць іх выяўленне, або з наданнем адным таварам віду іншых тавараў, а таксама спроба такога перамяшчэння).
Санкцыя паводле гэтай часткі артыкула — штраф да 30 базавых велічынь (1.350 рублёў) з магчымай канфіскацыяй тавараў.
Груз выняты да рашэння суда.

- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе Беларусь закупіла ў Грузіі ў 31 разоў больш бульбы, чым у 2024-м — статыстыка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за 2025 год выраслі на 26,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінскай вобласці летась год раскрыта пяць забойстваў, учыненых з 1999-га па 2014-ы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка


