Мінфін спыніў дзеянне ліцэнзіі страхавой кампаніі “Асоба”
28 красавіка, Позірк. Аб спыненні з 24 красавіка дзеяння ліцэнзіі на ажыццяўленне страхавой дзейнасці СТАА “Асоба“ паведаміла 28 красавіка Міністэрства фінансаў.
Паводле інфармацыі ведамства, рашэнне прынята “ў сувязі са сканчэннем тэрмінаў, адведзеных для выканання страхоўшчыкам патрабаванняў рэгулятара па забеспячэнні выканання ўстаноўленага парадку ажыццяўлення інвестыцый з дапамогай укладання сродкаў страхавых рэзерваў і іх размяшчэння“.
Адзначаецца, што “ў мэтах абароны інтарэсаў страхавальнікаў абавязацельствы, прынятыя СТАА “Асоба“ па дагаворах страхавання, будуць перададзеныя “Белдзяржстраху“.
Пры гэтым “Асоба” да перадачы абавязацельстваў па заключаных ім дагаворах страхавання “Белдзяржстраху” абавязана ў адпаведнасці з заканадаўствам ажыццяўляць усе дзеянні, звязаныя з урэгуляваннем страхавых выпадкаў, у тым ліку прымаць заявы аб страхавых выпадках, вызначаць памер нанесенай шкоды, ажыццяўляць страхавыя выплаты”.
Раней прэс-служба Мінфіна паведамляла аб прыпыненні дзеяння ліцэнзіі “Асобы“ з 13 кастрычніка 2025-га да 13 красавіка 2026 года.
Кампанія была створаная ў 1992 годзе і на працягу 18 гадоў дзейнічала як СТАА “Белкаапстрах“, пасля чаго была перайменаваная. Першапачаткова яе ўдзельнікамі выступілі Белкаапсаюз і абласныя саюзы спажывецкіх таварыстваў. Пазней склад акцыянераў мяняўся, аднак мажарытарны пакет працягваў належаць ці дзяржаве наўпрост, або дзяржаўным арганізацыям.
27 сакавіка Мінфін паведамляў, што кампаніі “РЭМАРК” і “СМАРТ партнёр” выключаныя з рэестра страхавых агентаў у сувязі з “добраахвотным спыненнем пасрэдніцкай дзейнасці па страхаванні”.
17 сакавіка з рэестра было выключана ТАА “Камунікацыі Інавацыі Тэхналогіі”. 13 сакавіка Мінфін паведамляў аб рэарганізацыі ТАА “Страхавы брокер “Тэхналогіі страхавання“ шляхам далучэння да ТАА “ЭДАЛ-груп“, а таксама рэарганізацыі ТАА “ПраймКансалт Страхавы брокер“ шляхам далучэння да ТАА “ПраймКонсалт”.
У студзені-лютым 2026 года ўзносы страхавых арганізацый па прамым страхаванні і сустрахаванні склалі 513,6 млн рублёў — на 6,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га, сведчаць даныя Міністэрства фінансаў.
Па добраахвотных відах страхавання, а таксама прымусоваму страхаванню за студзень-люты 2026 года страхавыя ўнёскі склалі 378,7 млн рублёў, што на 15,4 млн рублёў больш, чым у аналагічным перыядзе 2025 года.
Страхавыя ўнёскі па абавязковых відах страхавання за студзень-люты 2026 года — 134,9 млн рублёў, што на 14,2 млн рублёў больш, чым у аналагічным перыядзе 2025 года.
Удзельная вага добраахвотных відаў і прымусовага страхавання ў агульнай суме страхавых унёскаў склала 73,7% (за студзень-люты 2025 года — 75,1%).
За студзень-люты 2026 года выплаты страхавой кампенсацыі і страхавога забеспячэння агулам па краине склалі 272,3 млн рублёў, што на 26 млн рублёў больш, чым за аналагічны перыяд 2025 года. Узровень страхавых выплат у агульнай суме страхавых узносаў за студзень-люты 2026 года склаў 53% (за студзень-люты 2025-га — 50,9%).

- Эканоміка
- ПалітыкаПасля рэкорднага наплыву мігрантаў на мяжы з Літвой упершыню за апошні тыдзень іх актыўнасць не зафіксаванаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ першым квартале 2026 года грузінскія ўлады выслалі рэкордную колькасць беларускіх грамадзян (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–27 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


