З 20 да 26 красавіка Польшчу добраахвотна пакінулі 16 беларусаў, прымусова — 5

28 красавіка, Позірк. З 20 па 26 красавіка больш за 200 замежных грамадзян пакінула тэрыторыю Польшчы на патрабаванне ўладаў гэтай краіны, паведаміла Польская памежная ахова.
Добраахвотна абавязацельства па вяртанні выканалі грамадзяне Украіны (49), Беларусі (16), Малдовы (13).
У прымусовым парадку з Польшчы выправаджаныя пераважна грамадзяне Украіны (21), Грузіі (20), Беларусі (5).
Сярод затрыманых замежнікаў, як паведамляецца, былі асобы, асуджаныя за “крадзеж з узломам, кіраванне ўкрадзеным транспартным сродкам, кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення і без правоў”. Частцы з іх былі прад’яўленыя абвінавачванні ў здзяйсненні ДТЗ, падмене персанальных даных, а таксама ў садзейнічанні незаконнаму перасячэнню мяжы і дапамогі ў нелегальным уездзе ў Польшчу.
6-12 красавіка ў добраахвотным парадку Польшчу пакінула каля 250 замежнікаў, у тым ліку 56 украінцаў, 27 калумбійцаў і 24 беларусы (прымусова — 41 украінец, 6 калумбійцаў і 5 грузінаў). 13-19 красавіка добраахвотна з краіны выехала каля 240 замежнікаў, сярод якіх было 46 украінцаў, 20 малдаван і 18 беларусаў (прымусова — 49 украінцаў, 9 грузінаў і 6 беларусаў).
Такім чынам, з пачатку 2026 года, паводле публічных звестак ведамства, добраахвотна краіну пакінула 124 беларусы (добраахвотна — 110, прымусова — 14).
У сярэдзіне сакавіка беларуская праваабарончая ініцыятыва Dissidentby апублікавала адказ Памежнай аховы Польшчы, з якога вынікала, што за 2,5 месяца, якія папярэднічалі таму моманту, на патрабаванне ўладаў краіну добраахвотна ці прымусова пакінула 192 грамадзяніны Беларусі.
У 2025 годзе памежная ахова выканала больш за 9,4 тыс. рашэнняў, якія прадпісваюць замежнікам пакінуць тэрыторыю краіны ў добраахвотным або прымусовым парадку, паведамляў раней партал onet.pl, які атрымаў адпаведныя звесткі ў адказ на свой зварот у ведамства.
Грамадзян Беларусі тычылася амаль 1,3 тыс. (onet.pl апераваў прыблізнымі лічбамі), або крыху менш за 14% усіх рашэнняў. Адзначалася, што з гэтай колькасці “каля 130“ беларусаў было выслана прымусова (прыкладна 10%).
Паводле пададзеных у матэрыяле звестак, за 2024 год (у гэтым выпадку выкарыстаныя дакладныя лічбы) з Польшчы было дэпартавана 1.377 грамадзян Беларусі, у тым ліку прымусова — 66.

- ПалітыкаПасля рэкорднага наплыву мігрантаў на мяжы з Літвой упершыню за апошні тыдзень іх актыўнасць не зафіксаванаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ першым квартале 2026 года грузінскія ўлады выслалі рэкордную колькасць беларускіх грамадзян (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–27 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

