Расце колькасць узломаў акаўнтаў беларускіх карыстальнікаў “Тэлеграма” — пракуратура

30 чэрвеня, Позірк. Расце колькасць узломаў акаўнтаў беларускіх карыстальнікаў мэсэнджара “Тэлеграм”, канстатавала 30 чэрвеня Генеральная пракуратура.
Паводле даных ведамства, толькі за першую дэкаду чэрвеня распачата 16 крымінальных спраў — “пры тым, што ў студзені — лютым 2026 года мелі месца адзінкавыя факты падобных злачынстваў”. З сакавіка іх колькасць узрасла да дзясяткаў штомесяц.
Генпракуратура адзначыла, што зламыснікі кіруюцца “двума ключавымі сцэнарыямі”. Карыстальніку накіроўваецца фішынгавая спасылка “нібыта пра неабходнасць абнаўлення акаўнта, праверкі адпаведнасці ўліковага запісу, пазбягання блакавання” альбо прапануецца “ўдзел у рознага роду галасаваннях і апытаннях”.
Як правіла, пасля пацярпеламу прапануецца ўвесці нумар тэлефона, код або іншыя аўтарызацыйныя звесткі, займеўшы якія зламыснікі падключаюцца да акаўнта.
Уваход у акаўнт “дае зламыснікам магчымасць яго выкарыстання ў далейшай супрацьпраўнай дзейнасці, напрыклад рассылаць кантактам пацярпелага паведамлення з просьбай пераводу грашовых сродкаў, пры выяўленні ўразлівай або іншай важнай для ўладальніка акаўнта інфармацыі патрабаваць выплаты грашовых сродкаў за яе нераспаўсюд альбо здзяйсняць з яе выкарыстаннем злачынствы”.
Генпракуратура рэкамендуе не пераходзіць па падазроных спасылках і не ўводзіць нумар тэлефона, ахоўны код ды іншыя звесткі; усталяваць воблачны пароль для ўваходу ў акаўнт, які з’яўляецца дадатковым элементам абароны пры аўтарызацыі; завяршыць усе сеансы на невядомых прыладах; пераканацца, ці не змененыя зламыснікамі наладкі (дададзены адрас электроннай пошты, уключаны воблачны пароль). У такім выпадку неабходна выдаліць акаўнт і стварыць новы.
Акрамя таго, рэкамендуецца падтрымліваць актыўныя сесіі дадатку на некалькіх прыладах; у якасці дадатковай меры абароны ўсталяваць аўтаматычнае завяршэнне сеансу, калі ён не актыўны адзін тыдзень.
Колькасць кіберзлачынстваў у 2025 годзе знізілася на 6% у параўнанні з 2024-м, паведаміў сёлета ў студзені начальнік упраўлення па наглядзе за аператыўна-вышуковай дзейнасцю і выкананнем законаў у дзейнасці органаў дазнання Генпракуратуры Сяргей Замара.
Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра махлярства з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, крадзяжы, якія здзяйсняюцца шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі.


- ГрамадстваУ рамках справы 19 кур'ераў, затрыманых у Мінскай вобласці, вядома больш за сотню эпізодаў махлярства — СКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ РНПЦ псіхічнага здароўя чарга на шпіталізацыю пацыентаў з гульнявой залежнасцю — псіхолагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025–2026 гадах на 19 чалавек было накладзена абмежаванне на наведванне гульнявых пляцовак — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні Літва надала статус уцекача 11 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваЖыхары Беларусі сталі менш наведваць кінатэатры і цыркі — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры кварталы 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 2,7 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

