Лукашэнка наведае Інданезію 2 ліпеня
1 ліпеня, Позірк. Аб сустрэчы міністра замежных спраў Інданезіі Сугіёна з міністрам замежных спраў Беларусі Максімам Рыжанковым у Джакарце “ў рамках падрыхтоўкі да дзяржаўнага візіту” ў краіну Аляксандра Лукашэнкі 2 ліпеня паведаміла Міністэрства замежных спраў гэтай краіны.
30 чэрвеня яны “абмеркавалі падрыхтоўку да правядзення дзяржаўнага візіту, уключаючы шэраг напрамкаў супрацоўніцтва”.
Размова аб “умацаванні двухбаковых адносін у розных сферах, уключаючы эканоміку, сельскую гаспадарку, харчовую бяспеку, культуру, а таксама навуку і тэхналогіі”.
“Інданезія вітае планаваны запуск “Дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва на 2026-2030 гады” падчас гэтага візіту, якая, як чакаецца, стане асновай для стымулявання канкрэтнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі”, — гаворыцца ў рэлізе.
МЗС Беларусі ў паведамленні аб сустрэчы зазначыў, што бакі “абмеркавалі графік кантактаў, якія маюць адбыцца, і сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на падтрыманне палітычнага дыялогу і актывізацыю эканамічнага ўзаемадзеяння”.
Таксама згадваецца, што бакі “надалі асаблівую ўвагу ўзаемадзеянню ў рамках міжнародных арганізацый, дасягнулі дамоўленасці аб узмацненні каардынацыі дзеянняў на міжнароднай арэне”.
Пра паездку Лукашэнкі ў Інданезію, якая мае адбыцца, беларускае знешнепалітычнае ведамства не паведамляе.
Пра тое, што Лукашэнка адправіўся “вялікім комплексным візітам у рэгіён Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі”, яго прэс-служба паведаміла 28 чэрвеня.
Як было заяўлена, візіцёр “наведае шэраг дзяржаў для перамоваў на вышэйшым узроўні”. Паведамлялася, што ён мае намер наведаць “тры краіны”, якія менавіта — не ўдакладнялася.
Ён ужо пабываў у Расіі і Кітаі.
Пры гэтым у інтэрв’ю тэлеканалу “Аль-Арабія” ў сярэдзіне чэрвеня Лукашэнка заяўляў аб намеры наведаць Інданезію.
Лукашэнка сустракаўся з прэзідэнтам Інданезіі Прабава Субіянтай 15 ліпеня мінулага года ў адной са сваіх рэзідэнцый. Сустрэча не анансавалася. Пра яе змест таксама не паведамлялася, прэс-служба прымаючага боку сцвярджала, што абмяркоўвалася “шырокае кола тэм”.
Двухбаковае ваеннае супрацоўніцтва абмяркоўвалі ў Мінску 28 ліпеня таго ж года начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Павел Муравейка і міністр абароны Інданезіі Шафры Шамсуддзін.
5–7 жніўня 2025 года гэтую краіну наведваў Рыжанкоў, абмяркоўваліся “пытанні паставак беларускай тэхнікі, а таксама стварэння ў Інданезіі зборачных вытворчасцей”.
Раней Джакарта выказвала зацікаўленасць у больш актыўным імпарце беларускіх калійных угнаенняў.
Па выніках 2024 года тавараабарот паміж краінамі павялічыўся на 44,1% у параўнанні з 2023-м (89,1 млн) і склаў 128,4 млн долараў (звесткі МЗС Інданезіі). З іх 43,6 млн прыйшлося на экспарт Джакарты (13,4 млн; +225%).
Лукашэнка быў у Інданезіі ў 2013 годзе.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа 11 метэастанцыях Беларусі мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла за ўсю гісторыю метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


