У дачыненні да мужчыны, які катаваў цяжарную сужыцельку ў Калінкавіцкім раёне, узбуджана крымінальная справа
13 ліпеня, Позірк. Пракуратура Калінкавіцкага раёна (Гомельская вобласць) узбудзіла крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 154 Крымінальнага кодэкса (катаванне) у дачыненні да мясцовага жыхара, які збіваў сваю цяжарную партнёрку, паведамляе Генеральная пракуратура.
Фігурант па месцы жыхарства “на працягу паўгода ўжываў фізічны гвалт” да жанчыны. У адзін з дзён, калі яна ўжо знаходзілася на дзявятым месяцы цяжарнасці, мужчына працягнуў яе жыватом уніз па асфальце.
“У гутарцы з пракурорам раёна пацярпелая паведаміла, што сужыцель сістэматычна наносіў ёй пабоі. Пры гэтым, яна адмовілася пісаць заяву аб прыцягненні яго да крымінальнай адказнасці, бо знаходзіцца ў залежным ад яго становішчы”, — гаворыцца ў рэлізе.
Пракуратура скарысталася правам, дадзеным ёй ч. 5 арт. 26 КК, узбудзіць крымінальную справу прыватнага і прыватна-публічнага абвінавачання без заявы асобы, якая пацярпела ад злачынства на падставе таго, што яна закранае істотныя інтарэсы дзяржавы і грамадства або ўчынена ў дачыненні да асобы, якая знаходзіцца ў службовай або іншай залежнасці ад абвінавачанага.
Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіравана ў Калінкавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта.
З пачатку года да 5 чэрвеня ў Гомельскай вобласці распачата 10 крымінальных спраў у дачыненні да дамашніх агрэсараў, паведамляла Генпракуратура.
Па ініцыятыве пракурораў каля 300 сямейных дэбашыраў прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.
Штогод у Беларусі фіксуецца каля 80 тыс. паведамленняў аб дамашнім насіллі.
Паводле апытання, праведзенага ў 2023 годзе супрацоўнікамі анлайн-лініі для пацярпелых ад хатняга гвалту oliviahelp.org пры падтрымцы Chatham House, розным відам гэтага гвалту падвяргалася 17,6% гараджанак, якія мелі партнёра.
У верасні 2021 года Вярхоўны суд ліквідаваў міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Гендэрныя перспектывы”, якое займалася праблемамі хатняга гвалту і палавой дыскрымінацыі.
9 сакавіка 2022 года Мінгарсуд ліквідаваў грамадскае аб’яднанне “Радзіслава”, якое дапамагала жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту.
У Беларусі няма закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. Праект адпаведнага дакумента распрацоўваўся некалькі разоў. У кастрычніку 2018 года чарговы варыянт рэзка раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка, назваўшы яго “дурам, узятым найперш з Захаду”.
ДзяржСМІ замацоўваюць у прапагандысцкіх матэрыялах гендэрную няроўнасць як сацыяльную норму.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС найбольшая за апошнія дзевяць месяцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю паслугамі сектара ІКТ за пяць месяцаў перавысіла 790 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 ліпеня — 30 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі ў гадавым выражэнні вырасла ўдваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаМантажныя работы ад пачатку 2026 года падаражэлі на 5,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства


