Прэзідэнт Мазамбіка запрошаны ў Беларусь

18 ліпеня, Позірк. Асабістае пасланне Аляксандра Лукашэнкі з прапановай наведаць Беларусь перадаў прэзідэнту Мазамбіка Даніэлу Франсішку Шапу міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, які 16–18 ліпеня знаходзіцца з візітам у гэтай усходнеафрыканскай краіне.
Паводле інфармацыі беларускага знешнепалітычнага ведамства, на сустрэчы 18 ліпеня “запрашэнне было з падзякай прынятае”. “Даніэл Шапу даў даручэнне Міністэрству замежных спраў і супрацы распачаць падрыхтоўку і напаўненне свайго візіту”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што госць давёў да ведама мазамбікскага прэзідэнта “высокія ацэнкі перспектыў комплекснай актывізацыі двухбаковай супрацы”, якія былі дадзеныя Лукашэнкам.
“Суразмоўцы абмеркавалі цяперашні стан беларуска-мазамбікскага дыялогу, — заявіў МЗС. — Асаблівы акцэнт зроблены на механізацыі сельскай гаспадаркі як пілотным праекце па забеспячэнні харчовай бяспекі Мазамбіка. Таксама садзейнічанне будзе скіраванае на ўмацаванне бяспекі і барацьбу з тэрарызмам, поўную рэалізацыю лагістычных магчымасцей Мазамбіка для паставак беларускіх тавараў у краіны рэгіёну, умацаванне індустрыяльнага суверэнітэту краіны, рэалізацыю перспектыўнага праекта па вытворчасці змешаных угнаенняў і падрыхтоўку да падпісання пакета двухбаковых дакументаў, скіраваных на інтэнсіфікацыю міжгаліновага ўзаемадзеяння — ад сельскай гаспадаркі да адукацыі і аховы здароўя”.
Заяўлена, што Шапу вызначыў службовых асоб ва ўрадзе, адказных за ўзаемадзеянне з Беларуссю.
10 ліпеня чыноўнік сустракаўся з выканаўчым каардынатарам Цэнтральнага офіса па рэформах і стратэгічных праектах пры прэзідэнце Мазамбіка Жоау Ашвалду Машаціні. Тады ён прапанаваў суразмоўцу “шырэй выкарыстоўваць магчымасці” навучання грамадзян гэтай краіны ў Беларусі па запатрабаваных кірунках. У прыватнасці, міністр згадаў спецыяльнасці ў галінах сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, інфармацыйных тэхналогій, а таксама падрыхтоўку “кадраў у сферы абароны і бяспекі”.
Віншуючы прэзідэнта Мазамбіка Даніэла Франсішку Шапу з Днём незалежнасці 25 чэрвеня, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь разглядае гэтую дзяржаву як “стратэгічны пункт апоры на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Афрыкі” і гатовая да далейшага паглыблення двухбаковай супрацы, “у тым ліку з удзелам суседніх дзяржаў рэгіёна”.
30 красавіка паведамлялася, што ўпершыню ў гісторыі стасункаў з Мазамбікам у Беларусі акрэдытаваны вайсковы дыпламат з гэтай афрыканскай краіны — аташэ па пытаннях абароны пры амбасадзе Мазамбіка ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) палкоўнік Пэдру Ціагу Каува.
Сумесна займацца будаўніцтвам порта ў Мазамбіку прапанаваў Лукашэнка 19 лютага ў Мінску прадстаўніцы яе заходняга суседа — старшыні Сената Зімбабвэ Мэйбл Мемары Чынамоне.
Інтарэсы Мінска ў Мазамбіку прадстаўляе амбасадар у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (цяпер гэтую пасаду займае Ігар Белы). Паводле даных амбасады ў ПАР, у 2021 годзе тавараабарот Беларусі і Мазамбіка склаў 957,9 тыс. долараў (беларускі экспарт — 742,1 тыс.).
У чэрвені 2025 года Беларусь наведваў міністр сельскай гаспадаркі, навакольнага асяроддзя і рыбалоўства Мазамбіка Рабэрту Міту Альбіну.
Лукашэнка неаднаразова пацвярджаў гатоўнасць прыняць прэзідэнта Мазамбіка ў Мінску або наведаць сталіцу Мапуту з афіцыйным візітам для “прадметных перамоваў па ўсім комплексе пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня”.
Дыпламатычныя стасункі паміж дзяржавамі ўсталяваныя 29 лютага 2000 года.

- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–7 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі будзе прыцягнута да адказнасці за саўдзел у расійскай агрэсіі — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар з'яўляецца аўтсайдарам у ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка

