МУС прыцягвае да ўборкі ўраджаю грамадзян без працы, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку

30 ліпеня, Позірк. У перыяд уборчай кампаніі Міністэрства ўнутраных спраў адсправаздачылася пра “максімальнае прыцягненне да працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях працаздольных грамадзян без працы, якія знаходзяцца на ўліках у органах унутраных спраў”.
Прэс-служба ведамства заяўляе, што гэтая мера “носіць не толькі дысцыплінарны, але і глыбокі сацыяльны характар”.
Уцягванне гэтай катэгорыі асоб у рэальны сектар эканомікі “спрыяе іх рэсацыялізацыі, фармаванню адказнага стаўлення да працы, набыццю або аднаўленню працоўных навыкаў, а галоўнае — вяртанню да законапаслухмянага ладу жыцця”, сцвярджае МУС.
Падкрэсліваецца, што занятасць дапамагае “ўмацаваць дысцыпліну, выключае безнагляднасць і стварае ўмовы для выканання вызначаных заканадаўчых патрабаванняў”.
“У перыяд жніва кожны работнік на рахунку, і нават тыя, хто раней меў праблемы з законам, атрымліваюць шанец зрабіць свой унёсак у агульную справу, даказаўшы сваю спраўнасць сумленнай працай”, — адзначае МУС.
У органах унутраных спраў на прафілактычным уліку стаяць грамадзяне, якія здзейснілі правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых стасункаў, маюць судзімасць і адбылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.
У гэтую ж катэгорыю ўваходзяць грамадзяне, вызваленыя з лячэбна-працоўных прафілакторыяў пасля прымусовага лячэння. Акрамя таго, на ўліку знаходзяцца асобы, абвешчаныя ў вышук, і замежныя грамадзяне з абмежаваннямі на знаходжанне ў краіне.
Колькасць тых, хто стаіць на ўліках, вылічаецца дзясяткамі тысяч чалавек. Паводле даных МУС за 2024 год, толькі на прафілактычным уліку хатніх гвалтаўнікоў знаходзілася 21 тыс. чалавек.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства

