Рост ЗВР Беларусі ў жніўні звязаны пераважна з падвышэннем сусветных цэн на золата — ЕАБР

7 верасня, Позірк. Асноўным фактарам росту золатавалютных рэзерваў (ЗВР) Беларусі ў жніўні 2026 года стала павелічэнне кошту золата ў іх структуры — “у выніку падвышэння сусветных цэн”, гаворыцца ў новым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
“Працягнуўся рост рэзервовых актываў у замежнай валюце, — таксама звярнулі ўвагу аналітыкі банка. — Узровень рэзерваў, што цяпер склаўся, забяспечвае пакрыццё больш як 3,2 месяца імпарту тавараў і паслуг”.
Раней Нацыянальны банк прадставіў папярэднія даныя, згодна з якімі міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня склалі 15 млрд 243,3 млн долараў у эквіваленце. За мінулы месяц ЗВР выраслі на 1 млрд 47,8 млн долараў, або на 7,38% (на 1 жніўня складалі 14 млрд 192,7 млн; на 1 студзеня — 14 млрд 423 млн).
Манетарнае золата ў структуры золатавалютных рэзерваў на пачатак восені склала 7 млрд 913,5 млн долараў (+932,6 млн за месяц; +13,36%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 412,1 млн (+9,3 млн; +0,66%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 917,6 млн (+108,7 млн; +1,87%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаДзяржслужба занятасці перастала публікаваць звесткі аб колькасці вакансій для замежнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС на пачатку кастрычніка крыху вышэйшая, чым на пачатку верасня — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



