Грамадзянін Літвы вёз у Беларусь беспілотнік — апарат канфіскавалі на мяжы, мужчыну пагражае штраф

7 верасня, Позірк. Беспілотны лятучы апарат выявілі полацкія пагранічнікі ў 32-гадовага грамадзяніна Літвы, паведаміла 7 верасня прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына на легкавым аўтамабілі перасякаў мяжу Беларусі з боку Латвіі — у пункце пропуску Грыгароўшчына (з латвійскага боку — Патэрніекі).
“У дачыненні да правапарушальніка распачаты адміністрацыйны працэс за незаконны ўвоз БПЛА на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, — гаворыцца ў паведамленні. — Яму пагражае штраф да 30 базавых велічынь (1.350 рублёў. — “Позірк”.). Беспілотны лятучы апарат выняты супрацоўнікамі мытні”.
4 верасня паведамлялася, што ў пункце пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль) беспілотнік быў выняты ў 32-гадовага грамадзяніна Польшчы.
25 верасня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятучых апаратаў”, які ўводзіць забарону для фізічных асоб на ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб грамадзянскіх БПЛА на тэрыторыі краіны.
Дакумент набыў моц 1 красавіка 2024 года. Ён прадугледжвае, што ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб БПЛА дазволеныя толькі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам “у мэтах іх прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці з выкананнем патрабаванняў, вызначаных гэтым указам”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 29 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



