На дачку журналіста Змітра Лупача, які знаходзіцца за мяжой, заведзена крымінальная справа
2 жніўня, Позірк. На Святлану Лупач, дачку незалежнага журналіста Змітра Лупача, які знаходзіцца за мяжой, заведзена крымінальная справа паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Яна знаходзіцца пад вартай.
Дзяўчыну затрымалі на пачатку траўня. 3 траўня суд Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці (суддзя Андрэй Тарасевіч) арыштаваў Лупач на 10 сутак паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пазней адбыўся яшчэ адзін працэс, у выніку якога дачка журналіста была аштрафаваная на 25 базавых велічыняў (925 рублёў).
Пасля гэтага Лупач перавялі ў следчы ізалятар Віцебска.
Зміцер Лупач пакінуў Беларусь у ліпені 2021 года.
Сёлета ў сакавіку Камітэт ААН па правах чалавека, разгледзеўшы зварот Лупача і іншых беларускіх журналістаў — Таццяны Смоткінай, Тамары Шчапёткінай і палітзняволенай Ларысы Шчыраковай, пастанавіў, што беларускія ўлады парушылі іх законнае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю.
26 чэрвеня суды прызналі “экстрэмісцкім” кантэнт старонак незалежнага рэгіянальнага медыя “Вольнае Глыбокае” ў сацсетках (Лупач з ім супрацоўнічаў), а таксама ютуб-ролік “Ябатек начали задерживать / Фельетоны Лупача”.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваБелгідрамет: Тэмпература ў першым паўгоддзі здзіўляла кантрастамі, змяняючы ўяўленне пра мяккі беларускі кліматМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства


