Еўрадэпутат Аўштравічус аб “пашпарце новай Беларусі”: Мы павінны як мага хутчэй знайсці практычнае рашэнне
15 верасня, Позірк. “Да запытаў дэмакратычнай апазіцыі Беларусі трэба паставіцца вельмі сур’ёзна. Думаю, мы павінны як мага хутчэй знайсці практычнае рашэнне”, — сказаў дэпутат Еўрапарламента ад Літвы і пастаянны дакладчык па Беларусі Пятрас Аўштравічус 15 верасня ў эфіры Delfi, адказваючы на пытанне аб перспектывах праекта “пашпарта новай Беларусі”.
Ён зазначыў, што беларускіх эмігрантаў улады змушаюць іх прыехаць у Беларусь для падаўжэння дзеяння або замены дакументаў.
“Выклікае пытанне, колькі людзей зможа пасля візіту на радзіму вярнуцца за мяжу, — зазначыў Аўштравічус. — Гэта капкан, гэта хітры ход Аляксандра Рыгоравіча (Лукашэнкі — “Позірк”.)”.
Пры гэтым, сказаў дэпутат, “дэмакратычная апазіцыя не з’яўляецца дэ-юрэ тэрытарыяльнай адзінкай”, і ў бліжэйшы час тут не прадбачыцца змен.
Ён выказаў меркаванне, што вырашэннем праблемы маглі б стаць “нейкія гарантыі з боку Літвы, Польшчы, якія знайшлі б магчымасць правяраць людзей, мець сістэму даных аб іх і выдаваць ім пэўныя пашпарты”.
Дэпутат падкрэсліў, што гэта павінна быць дзяржаўнае крэатыўнае рашэнне, і “было б лагічна, калі б Літва з Польшчай супрацоўнічалі па гэтых пытаннях”.
“Трэба знайсці магчымасць вызначыць групу людзей — тых, хто не можа па палітычных ці іншых прычынах вяртацца ў Мінск і атрымліваць пашпарты. Намеры нашыя добрыя, думаю, мы знойдзем выхад. Нам патрэбны доўгатэрміновыя рашэнні, якія могуць стаць прэцэдэнтам або пачаткам для іншых рашэнняў,” таму што мы будзем сутыкацца з гэтымі сітуацыямі на працягу доўгага часу. Нам трэба падумаць на прававой і палітычнай аснове і выйсці з добрай прапановай”, — дадаў палітык.
Аўштравічус выказаў меркаванне, што не варта заплюшчваць вочы на праблему, таму што яна вялізная: “Вы ўявіце сабе людзей, якія не толькі пакінулі свае дамы і сваю краіну, але не маюць ніякай прававой асновы (на пражыванне ў краіне знаходжання — “Позірк”.)?” Якое ў іх самаадчуванне? Не дай, божа”.
Пры гэтым Аўштравічус настойвае, што беларускі рэжым павінен несці адказнасць за свае дзеянні. Ён згадаў рэзалюцыю, прынятую па выніках пленарнага пасяджэння ў Страсбургу 13 верасня Еўрапейскім парламентам (ЕП), у якой змяшчаецца заклік да Міжнароднага крымінальнага суда (МУС) “разгледзець магчымасць” выдачы ордэра на арышт Аляксандра Лукашэнкі.
7 верасня набыў моц указ Лукашэнкі ад 4 верасня № 278 “Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў”. Ён пазбавіў замежныя ўстановы Беларусі магчымасці падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакументы. Скасавана права консульстваў удзельнічаць у працэдуры адчужэння маёмасці, у тым ліку нерухомасць і аўтамабілі. Такія здзелкі можна будзе здзяйсняць пры асабістай яўцы ў адпаведныя дзяржорганы або на падставе даверанасці, аформленай на тэрыторыі Беларусі (раней такія даверанасці афармляліся ў дыппрадстаўніцтвах).
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка