Мінск 17:06

Белстат: Інфляцыя за 11 месяцаў склала 4,9%

Фота: pixabay.com

11 снежня, Позірк. На 0,7% выраслі спажывецкія цэны ў лістападзе 2023 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Харчовыя тавары падаражэлі на 1,1%, нехарчовыя — на 0,4%, паслугі — на 0,2%.

За студзень — лістапад спажывецкія цэны выраслі на 4,9%: харчовыя тавары сталі даражэй на 5,2%, нехарчовыя — на 2,8%, паслугі — на 7,2%.

За апошнія 12 месяцаў (лістапад 2023-га да лістапада 2022-га) цэны выраслі на 5,4%: на харчовыя тавары — на 6,1%, нехарчовыя — 2,4%, паслугі — 8,2%.

Найважнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2023 год прадугледжваюць інфляцыю на ўзроўні 7–8%. Урад разлічвае ўтрымаць рост цэн і тарыфаў у межах 6%.

Падзяліцца: