Мінск 15:47

Рэферэндум у Польшчы з пытаннем пра агароджу на мяжы з Беларуссю не адбыўся

16 кастрычніка, Позірк. Праведзены 15 кастрычніка ў Польшчы агульнанацыянальны рэферэндум, адно з пытанняў якога датычылася агароджы на мяжы з Беларуссю, не адбыўся.

Паводле інфармацыі Gazeta Wyborcza, яўка на рэферэндум, які праводзіўся паралельна з выбарамі ў парламент, склала 40%, што робіць яго вынікі неабавязковымі.

Раней міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Худык выказаў спадзяванне, што палякі прагаласуюць за знос агароджы.

Польшча ўзводзіла 206-кіламетровую агароджу ўздоўж мяжы з Беларуссю са студзеня 2022 года па чэрвень 2023-га. Будаўніцтва фізічнага бар’ера стала рэакцыяй Варшавы на рэгулярныя з вясны 2021 года патокі нелегальных мігрантаў, якія імкнуцца трапіць у краіны ЕС з беларускай тэрыторыі.

Падзяліцца: