На фоне ганенняў на святароў Лукашэнка павіншаваў папу рымскага з днём нараджэння і юбілеем святарскага паклікання
17 снежня, Позірк. Супрацоўніцтва са Святым Пасадам мела і ў далейшым будзе мець асаблівую значнасць для Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні, якое Аляксандр Лукашэнка накіраваў папе рымскаму Францішку з нагоды яго 87-га дня нараджэння (17 снежня 1936 года) і 70-годдзя святарскага паклікання (21 верасня 1953 года).
“На працягу многіх гадоў вы нястомна несяце свету святло, дабро і любоў, дзяліцеся мудрасцю, аддаеце кожнаму кавалачак свайго сэрца”, — адзначаецца ў пасланні, якое цытуе прэс-служба Лукашэнкі.
Ён падзякаваў Францішку “за яго малітвы і клопат пра Беларусь і яе вернікаў, сяброўства і павагу”. “З цяплом успамінаю нашу сустрэчу і шчырую размову (21 мая 2016 года ў Ватыкане. — “Позірк”.)”, — напісаў Лукашэнка.
“Нягледзячы на перашкоды, з якімі мы сутыкаемся, Мінск і Ватыкан імкнуцца да захавання ўстойлівага міру, заснаванага на прынцыпах справядлівасці і раўнапраўя для краін свету. Узаемная падтрымка рэалізацыі такіх мэтаў дае надзею, што наш сумесны голас будзе пачуты”, — заявіў аўтар паслання.
Віншаванне адпраўлена на фоне ганенняў, якія зладзілі беларускія ўлады на нелаяльных святароў, у тым ліку каталіцкіх, і ўзмацнення жорсткасці заканадаўства ў сферы стасункаў дзяржавы і царквы.
Гл. падрабязней:
У сярэдзіне лістапада быў затрыманы і абвінавачаны ў “здрадзе дзяржаве” (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) пробашч касцёла св. Язэпа ў Валожыне (Мінская вобласць) Генрых (Генадзь) Акалатовіч.
Незадаволенасць пазіцыяй святароў падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Лукашэнка выказаў, у прыватнасці, у чэрвені 2021 года, наведваючы Свята-Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр: “Спачатку бліцкрыг (так ён называў выхад грамадзян на вуліцу пасля абвяшчэння вынікаў і сутыкненні з сілавікамі ў першыя дні. — “Позірк”.), які не атрымаўся, затым паддобрыванне народа (кветачкі і іншыя блюзнерствы). На жаль, і храмы былі падлучаныя да гэтага. Была спроба падключыць амаль усе каталіцкія, і многія паддаліся на гэта. І ў нас сярод праваслаўных былі пэўныя хістанні”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў для людзей з патрэбай пабудавалі на 12,1% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка