Мінск 13:53

Упершыню з канца лістапада краіны ЕС не зафіксавалі спроб пранікнення нелегалаў з Беларусі

Фота: Памежная ахова Польшчы

5 студзеня, Позірк. За мінулыя суткі, 4 студзеня, краіны ЕС не зафіксавалі спроб нелегальнага пранікнення на сваю тэрыторыю з Беларусі (днём раней — 14), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз статыстыкі пагранічных службаў суседніх краін ЕС.

Такая сітуацыя раней была аднойчы з пачатку міграцыйнага крызісу — 29 лістапада 2023 года.

З пачатку 2024 года Польшча прадухіліла 23 спробы нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі, Літва і Латвія — ніводнай.

Штодзённая статыстыка даступная падпісчыкам “Позірк+”.

Падзяліцца: