Падчас рэйду ў Брэсце затрымлівалі толькі жанчын — усяго каля 70

25 студзеня, Позірк. Падчас масавага рэйду сілавікоў у Брэсце 23 студзеня было затрымана каля 70 чалавек, усе — жанчыны, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманых дастаўлялі на допыты ў КДБ, Следчы камітэт і РАУС Ленінскага раёна. Са спасылкай на відавочцаў, паведамляецца, што “людзей было так шмат, што яны сядзелі ў калідорах, пры гэтым тых, хто выказваў незадаволенасць, адпраўлялі ў ІЧУ на 72 гадзіны”.
23 студзеня па ўсёй краіне пракацілася хваля ператрусаў і затрыманняў сваякоў палітычных зняволеных, былых палітвязняў і інш. Некаторыя з затрыманняў звязаныя з праектам харчовай дапамогі рэпрэсаваным INeedHelp, які 16 студзеня быў прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Сярод іншых была затрыманая і на наступны дзень арыштаваная на 15 сутак Марына Адамовіч — жонка прызнанага палітвязнем апазіцыйнага лідара Мікалая Статкевіча, які асуджаны на 14 гадоў зняволення ва ўмовах асаблівага рэжыму ў рамках “справы Ціханоўскага”.
25 студзеня сузаснавальнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што “падчас аблавы з 23 студзеня па сённяшні дзень” выяўлена не менш за 143 “фактаў затрыманняў”.
Паводле абноўленых звестак праваабаронцаў, усяго пераследу падвергнулася не менш за 159 чалавек.

- Грамадства
- ГрамадстваУ першы дзень вясны на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 20 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы зменшылася за год на 3,4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі за год на 6,5% павялічылася плошча нявыкарыстанай дзяржмаёмасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь стала лідарам на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся ў гадавым вымярэнні на 12,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

