Памежная служба Літвы: Час чакання фур на мяжы з Беларуссю складае 1–1,5 сутак
7 сакавіка, Позірк. З 1 сакавіка пасля закрыцця яшчэ двух пунктаў пропуску на літоўска-беларускай мяжы “паток людзей” вырас на 10%, заявіў парталу навін Delfi кіраўнік Падваронскай памежнай заставы Сігітас Валайніс.
Ён адзначыў, што “частка патоку з Лаварышкеса перанакіравалася ў Медзінінкай”, пры гэтым”колькасць транспартных сродкаў [на мяжы] павялічылася на 30–40%”.
Паводле слоў Валайніса, час чакання грузавікоў складае 1–1,5 сутак, легкавых аўтамабіляў — 4–5 гадзін.
Прадстаўнік літоўскай памежнай службы паведаміў, што праз Медзінінкай едуць у асноўным грамадзяне Беларусі: “І ўсяго 9% патоку — грамадзяне Літвы. <…> Мы маем зносіны з людзьмі, чуем, што большасць едзе наведаць сваякоў, на могілкі ці ж у іх там ёсць нерухомасць. Толькі невялікая частка едзе за больш таннымі таварамі”.
Валайніс сцвярджае, што магутнасці літоўскага боку дазваляюць прапусціць больш аўтамабіляў, аднак “беларускі бок пакуль не прыстасаваўся”.
Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, у чарзе на межах з краінамі ЕС на 08:00 7 сакавіка знаходзілася каля 2.600 вялікагрузных аўтамабіляў.
Найбольшая колькасць фур сабралася на выездзе ў бок Літвы: перад пунктам пропуску Каменны Лог (з другога боку Мядзінінкай) — 900, перад пунктам Беняконі (Шальчынінкай) — 895. Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, прапускная здольнасць першага складае 500 фур у суткі, другога — 250.
Выезду ў Латвію ў адзіным дзеючым пункце пропуску Грыгароўшчына (Патэрніекі) чакала 490 грузавікоў (200 у суткі).
На польскім напрамку ў чарзе ў пункце Казловічы (Кукурыкі) стаяла 300 фур (1.200).
18 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку — Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.
Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
19 верасня 2023 года праз узрослы паток нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў у Польшчы ў параўнанні з 2019 годам павялічылася больш як у пяць разоў — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў у Польшчы ў параўнанні з 2019 годам павялічылася больш як у пяць разоў — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка