У “Крокус Сіці” адзін беларус паранены, іншы знік — СМІ РФ
24 сакавіка, Позірк. У выніку тэрарыстычнага акту ў канцэртнай зале “Крокус Сіці Хол” у падмаскоўным Краснагорску пацярпелі два грамадзяніна Беларусі — Алім Кашавараў і Вадзім Кулік, паведаміў 24 сакавіка тэлеграм-канал “RT на рускай”.
Адзначаецца, што абодва беларусы працуюць ахоўнікамі ў канцэртнай залі.
Паводле слоў ахоўніка Аляксея Асанушкава, з якім пагаварыў тэлеграм-канал, Кашавараў у момант нападу тэрарыстаў апынуўся “на першай лініі”.
“Ён выскачыў на злачынцаў, каб неяк спыніць іх, выратаваць людзей, яго адразу пасеклі чаргой”, — сказаў Асанушкаў.
“Перад намі быў натоўп людзей, — дадаў ён. — Тэрарысты пачалі страляць у спіны людзей, якія заходзілі праз рамкі”.
Ахоўнік сцвярджае, што ён з калегамі пачалі эвакуіраваць наведвальнікаў: “Ад куль загінула чалавек, можа быць, 40, астатнія задыхнуліся. Уяўляеце, як мы спрацавалі дакладна, што з шасці тысяч такая [параўнальна невялікая] колькасць загінулых?”
Кулік, паводле слоў Асанушкава, “знік” — ён “да апошняга ратаваў людзей, сам з цэнтра не выйшаў”.
“Ужо ўвесь абгарэлы быў такі… Яго пакуль не знайшлі”, — удакладніў супрацоўнік “Крокуса”.
Паведамляецца, што сем’і і дзеці Кашаварава і Куліка пражываюць у Беларусі, ахоўнікам “крыху за 40 гадоў”. Асанушкаў называе іх “неканфліктнымі хлопцамі, патрыётамі”.
Тэракт адбыўся 22 сакавіка ў 20.00 перад канцэртам гурта “Пікнік”. У залі, якая змяшчае 7.300 гледачоў, сабраліся прыхільнікі гурта, канцэрт не паспеў пачацца. У будынак увайшлі ўзброеныя людзі. У выніку страляніны і пажару, які ахапіў будынак, загінулі прынамсі 133 чалавекі, вядома пра 154 пацярпелых. Дакладная колькасць ахвяр пакуль невядомая.
23 сакавіка амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты паведаміў, што пасля тэракту ў Падмаскоўі адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, за яго жыццё змагаюцца медыкі маскоўскай Гарадской клінічнай бальніцы ім. Боткіна.
Пасольства Беларусі ў РФ заклікала суайчыннікаў, якія знаходзяцца ў Маскве і Маскоўскай вобласці, захоўваць спакой, давяраць афіцыйным крыніцам інфармацыі і выконваць патрабаванні праваахоўных органаў.
Спачуванні ў сувязі з трагедыяй выказаў Аляксандр Лукашэнка, іх сталі масава выказваць беларускія чыноўнікі і ведамствы.
Таксама спачуванне распаўсюдзіла прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
“У сувязі з падзеямі ў Падмаскоўі МУС Беларусі прынятыя дадатковыя меры па забеспячэнні грамадскай бяспекі. У першую чаргу гаворка ідзе пра аб’екты транспарту і месцы масавага збору грамадзян”, — паведаміла позна ўвечары 22 сакавіка прэс-служба міліцэйскага ведамства.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі прапанавала дапамогу расійскім калегам.
23 сакавіка гатоўнасць да “далейшага актыўнага ўзаемадзеяння” і “падтрымання кантактаў” паміж спецслужбамі для “эфектыўнага рэагавання на пагрозы тэрарызму і экстрэмізму” пацвердзілі падчас тэлефоннай размовы Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.
Лукашэнка, як паведаміла яго прэс-служба, асабіста выказаў расійскаму лідару спачуванні ў сувязі з тэрактам.
23 сакавіка прэс-служба прэзідэнта РФ паведаміла, што дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў далажыў Пуціну аб затрыманні 11 чалавек, якія маюць дачыненне да тэракту, уключаючы чатырох яго непасрэдных удзельнікаў.
Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ удакладніў, што чатыры падазраваныя затрыманыя ў Бранскай вобласці, дзе яны мелі намер перасекчы расійска-ўкраінскую мяжу. Амбасадар Круты паведаміў, што спецслужбы Беларусі дапамаглі расійскім калегам не дазволіць удзельнікам тэракту “сысці праз нашу агульную мяжу”.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка