За атрыманне хабару затрыманы намеснік дырэктара вытворцы тэкстылю “Магатэкс”

1 красавіка, Позірк. За атрыманне хабару затрыманы 46-гадовы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі-вытворцы тэкстылю “Магатэкс” (Магілёў), паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, у канцы сакавіка менеджар дамовіўся аб атрыманні ад кіраўніка маскоўскай фірмы-партнёра “працэнта” за бесперабойную адгрузку прадукцыі ў памеры двух мільёнаў расійскіх рублёў (каля 22 тыс. долараў. — “Позірк“.). “Баючыся быць затрыманым, адправіў па грошы сваяка”, — удакладняецца ў паведамленні.
“Адразу пасля атрымання хабару мужчыну затрымалі, следам — і самога чыноўніка (намеснік дырэктара не з’яўляецца чыноўнікам. — “Позірк”.). Па месцах іх жыхарства канфіскаваныя грашовыя сродкі ў суме, эквівалентнай 30 тыс. долараў, а таксама пяць дарагіх аўтамабіляў”, — паведамляе МУС.
Узбуджаная крымінальная справа за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры.
ААТ “Магатэкс” вырабляе тэкстыльную прадукцыю з 1973 года. Перапрацоўвае ніткі поліэфірныя, віскозныя, пражы баваўняныя, поліэфірна-баваўняныя, поліэфірна-віскозныя.
Прадпрыемства вырабляе шырокі асартымент тканін для спецыяльнай і форменнай вопраткі, плашчавых тканін, для спецыяльнага рыштунку і скургалантарэйнай прамысловасці, падкладачных, дэкаратыўных, мэблевых, гардзінных, трыкатажных, тэхнічных палотнаў, спецыяльную і форменную вопратку, вырабы хатняга тэкстылю.
У 2023 годзе колькасць “улічаных карупцыйных злачынстваў” павялічылася ў Беларусі на 16,4% — з 1.076 да 1.253. Пры гэтым на 12,8% вырасла колькасць асоб, якія іх учынілі.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


