Анкахворага Кастусёва пасля медыцынскай маніпуляцыі адразу адправілі ў камеру

4 красавіка, Позірк. Адразу пасля правядзення медыцынскай маніпуляцыі анкахворага палітвязня, 66-гадовага старшыню дэ-юрэ ліквідаванай Партыі БНФ Рыгора Кастусёва адправілі ў камеру, паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” яго зяць Дзмітрый Антончык.
Палітыку, паводле яго слоў, “вывелі катэтар з мачавога пузыра”.
Паводле медыцынскіх крыніц, такую маніпуляцыю робяць для вываду мачы або для выканання некаторых лячэбных задач. Звычайна яна праводзіцца раз на 3–4 тыдні.
Эксперты ААН па правах чалавека заклікалі беларускія ўлады разгледзець пытанне аб замене турэмнага зняволення альтэрнатыўнай формай пазбаўлення волі, змякчэнні пакарання або памілаванні Кастусёва.
У адпаведнай заяве эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі пра крытычны стане здароўя і жорсткае абыходжанне ў зняволенні з Кастусёвым, які пакутуе ад анкалагічнага захворвання.
15 студзеня суд Івацэвіцкага раёна пастанавіў замяніць Кастусёву рэжым утрымання на турэмны. Летась у лістападзе Антончык паведамляў, што мужчына знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу, у чэрвені і ліпені палітыка сама меней чатыры разы адпраўлялі ў штрафны ізалятар на 10 сутак. Яго пазбавілі спатканняў са сваякамі, у яго адабралі асабістыя запісы і кантакты для перапіскі.
Кастусёў знаходзіцца ў няволі з 12 красавіка 2021 года. 5 верасня 2022 года Мінскі абласны суд (суддзя Уладзімір Арэшка) прыгаварыў палітыка да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам) у рамках палітычна матываванай “справы змоўшчыкаў”. Кастусёў віну не прызнаў.
29 лістапада 2022 года Вярхоўны суд адхіліў яго скаргу і пакінуў вырак у сіле.
9 снежня 2022 года МУС унесла палітвязня ў пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.
14 жніўня 2023 года Вярхоўны суд ліквідаваў Партыю БНФ. Палітычная структура, пазбаўленая рэгістрацыі ў Беларусі, працягвае існаваць, яе суб’ектнасць прызнаецца на міжнародным узроўні.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа шэсць дзён небывалага для пачатку сакавіка цяпла абноўлена каля 270 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+