Выбаркам КР выключыў Коўшык са спіса “Еўрапейскі выбар”

25 красавіка, Позірк. Выбаркам Каардынацыйнай рады (КР) 25 красавіка выключыў прадстаўніцу Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Аліну Коўшык са спісу “Еўрапейскі выбар”, дапушчанага да ўдзелу ў выбарах членаў трэцяга складу палітычнай структуры.
У відэакаментарыі Коўшык заявіла, што гэта было зроблена з “фармальнай і нават фармалісцкай” прычыны — паводле дакументаў яна мае падвойнае прозвішча, а ў спісе фігуравала толькі адно. Палітык адзначыла, што не карыстаецца другім прозвішчам, падкрэсліўшы, што яго пазначэнне “будзе ўплываць на вынік галасавання”: “Беларусы мяне не ведаюць пад гэтым падвойным прозвішчам”.
Прадстаўніца АПК паведаміла, што ўжо рыхтуе апеляцыю на рашэнне выбарчай камісіі, і заклікала яе членаў да “дыялогу і канструктыўнага падыходу”.
У сваю чаргу лідар спісу старшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі заявіў, што звярнуўся да выбаркаму з просьбай вярнуць Коўшык у спіс кандыдатаў.
Ён падкрэсліў, што абмяняць беларускі пашпарт, у якім у Коўшык значыцца ў тым ліку прозвішча былога мужа, “цяпер магчымасці няма, як усе ведаюць”. “А адзначаць прозвішча былога мужа Аліна не хацела б са зразумелых прычын”, — адзначыў Дабравольскі. “Зразумелыя прычыны” ён не канкрэтызаваў, але дадаў, што Коўшык патлумачыла сітуацыю выбаркаму.
Дарадца Ціханоўскай лічыць КР месцам, дзе “павінны абмяркоўвацца і ўзгадняцца стратэгічныя рашэнні і канцэпцыі рэформ для новай Беларусі”. “Разнастайнасць у Каардынацыйнай радзе, прадстаўленасць розных арганізацый, прапаноў і ідэй — гэта магчымасць зрабіць нашу супрацу больш эфектыўнай”, — падкрэсліў ён.
Дабравольскі заявіў, што выбары ў КР важныя для беларускага грамадства, паколькі на іх кожны “можа абраць рэальных, а не фіктыўных прадстаўнікоў, якія будуць адчуваць сваю адказнасць перад выбаршчыкамі”.
“Будзе разнастайнасць, будзе рэальны выбар, будзе канкурэнцыя, якой даўно няма ў Беларусі. Аднак агульныя мэты і нацыянальныя інтарэсы мусяць быць вышэйшымі за жаданне перамагчы апанентаў на выбарах. <…> Мы больш партнёры, чым апаненты. А галоўны апанент — рэжым, які праігнараваў волю народа і трымаецца за ўладу пры дапамозе рэпрэсій супраць нашых грамадзян”, — перакананы палітык.
У падтрымку Коўшык выступіла кааліцыя “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” (лідары спіса — намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка і яго намеснік па кадравых пытаннях, кіраўнік руху Юрась Губарэвіч). “Мы лічым, што выкарыстанне дробных фармальных нагодаў для нерэгістрацыі кандыдатаў шкодзіць выбарчаму працэсу”, — гаворыцца ў адпаведнай заяве.
Пасля верыфікацыі выбаркам дапусціў да выбараў у КР 12 спісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў.
У спіс “Еўрапейскі выбар” уваходзіць 34 кандыдаты. На этапе падачы дакументаў выбаркам КР паведамляў, што ў ім 37 чалавек.
Выбары ў Каардынацыйную раду пачнуцца 25 траўня і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 траўня. Першае пасяджэнне КР трэцяга склікання чакаецца 15 чэрвеня.
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка