Мінск 03:32

У беларускім парламенце, які не прызнаецца Захадам, сфармаваны дэлегацыі для кантактаў з Еўропай

Фота: прэс-служба ПП НС

30 красавіка, Позірк. Склады дэлегацый Нацыянальнага сходу ад Палаты прадстаўнікоў “па ажыццяўленні кантактаў з еўрапейскімі парламенцкімі арганізацыямі” сфармаваны 30 красавіка на пасяджэнні прэзідыума ПП НС, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты.

Акрамя таго, па ўзгадненню з Саветам Рэспублікі прынята рашэнне сфарміраваць 10 дэлегацый для работы ў міжпарламенцкіх структурах.

Размова аб такіх арганізацыях, як Міжпарламенцкі саюз, Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, Міжпарламенцкая Асамблею дзяржаў — удзельніц СНД, Парламенцкая Асамблея АДКБ, ПА АБСЕ, Парламенцкая сетка Руху недалучэння, Міжпарламенцкая асамблея праваслаўя, МПА дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі, Парламент краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна.

Вынікі выбараў у ПП НС восьмага склікання, якія прайшлі 25 лютага, як і ранейшых, не прызнаныя дэмакратычнымі краінамі.

У прыватнасці, аб іх непрызнанні заявіў Дзярждэпартамент ЗША, з адпаведным каментаром выступіла парламенцкая група “За дэмакратычную Беларусь” у Вярхоўнай Радзе Украіны. Кампанію раскрытыкавалі знешнепалітычныя ведамствы Германіі, Даніі, Нарвегіі, Польшчы, Швецыі, група “Дэмакратычная Беларусь” у Бундэстагу, Група еўрапейскіх паслоў па правах чалавека, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (СЕ), прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад СЕ.

Падзяліцца: