Лаўроў заявіў, што ў ліпені Беларусь уступіць у ШАС

21 траўня, Позірк. Паўнапраўным членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) Беларусь стане ў ліпені, заявіў 21 траўня міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
Яго словы па выніках пасяджэння Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) краін ШАС у Астане (Казахстан) перадае прэс-служба расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Лаўроў удакладніў, што сяброўства Беларусі ў арганізацыі будзе аформленае падчас найбліжэйшага саміту ШАС, які пройдзе 3–4 ліпеня ў Астане.
Паводле слоў кіраўніка расійскай дыпламатыі, Аляксандр Лукашэнка “будзе ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах саміту без якога-небудзь выключэння”.
Кіраўнік МЗС РФ падкрэсліў, што яго беларускі калега Сяргей Алейнік у пасяджэнні СМЗС ШАС удзельнічаў “з самага пачатку”, хоць “пакуль яшчэ на нясталай аснове”.
“У заключэнні дыскусіі ён выступіў, падзякаваўшы ўсім за актыўную падтрымку далучэння Мінска да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва”, — сказаў Лаўроў.
12 сакавіка спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі ў справах ШАС Бахціер Хакімаў заяўляў, што Масква “зыходзіць з таго”, што 4 ліпеня колькасць дзяржаў — сябраў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ўзрасце да 10 за кошт Беларусі.
Беларусь інтэгруецца ў ШАС амаль 15 гадоў: у 2010 годзе атрымала статус партнёра арганізацыі, у 2015-м — назіральніка.
У ліпені 2022 года Мінск падаў заяўку на ўступленне ў ШАС. У верасні прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў паведаміў на саміце арганізацыі, што пачалася працэдура надання Беларусі статусу паўнапраўнага сябра.
Пра тое, што Беларусь можа ўступіць у ШАС да наступнага саміту арганізацыі, які пройдзе ў Астане (Казахстан) у ліпені 2024 года, 4 ліпеня 2023-га паведаміў неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі са спасылкай на Алейніка.
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва створаная ў 2001 годзе. Дэкларацыю аб яе фарміраванні падпісалі кіраўнікі Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Пазней да арганізацыі далучыліся Індыя, Іран, Пакістан.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка