Лукашэнка назваў прыкладам патрыятызму САХР, верагодна, замяшаны ў палітычных забойствах
29 чэрвеня, Позірк. Спецыяльны атрад хуткага рэагавання (САХР) унутраных войскаў МУС, “які стаў легендарным”, “будучы прыкладам сапраўднага патрыятызму, мужнасці і адвагі, і ў далейшым будзе верна служыць краіне і народу”, выказаў перакананасць Аляксандр Лукашэнка, віншуючы былых і цяперашніх байцоў з 25-годдзем утварэння гэтага фарміравання.
“Чвэрць стагоддзя САХР вядзе бескампрамісную барацьбу з арганізаванай злачыннасцю, абараняючы грамадскую бяспеку і нацыянальныя інтарэсы дзяржавы, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка. — Байцы спецпадраздзялення кожны дзень, не адыходзячы ні на крок і часам рызыкуючы жыццём, на сушы, у вадзе і ў небе выконваюць унікальныя паводле функцыяналу і складанасці службова-баявыя задачы, аберагаючы мірную стваральную працу беларусаў”.
САХР удзельнічаў у падаўленні пратэстаў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
У 2019 годзе былы баец спецатрада хуткага рэагавання Юрый Гараўскі заявіў у СМІ, што 7 траўня 1999-га ён быў у складзе так званага “эскадрону смерці”, які на загад заснавальніка САХРу Дзмітрыя Паўлічэнкі выкраў і забіў экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, 16 верасня таго ж года — былога кіраўніка ЦВК Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага.
У верасні 2023 года ў акруговым судзе горада Роршах (швейцарскі кантон Санкт-Гален) адбыўся працэс па справе Гараўскага, які быў абвінавачаны ў “датычнасці да шматлікіх знікненняў” (мясцовае заканадаўства не дазволіла абвінаваціць у забойствах або саўдзеле з іх, паколькі злачынствы здзяйсняліся на тэрыторыі Беларусі). Суд не палічыў паказанні мужчыны дастатковымі для прызнання яго вінаватым паводле выстаўленнага абвінавачання, Гараўскі быў апраўданы.
Праваабаронцы заявілі, што апраўдальны вырак не ставіць пад сумнеў злачынствы рэжыму Лукашэнкі.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСамая ўплывовая канфесія — праваслаўе, самая веруючая вобласць — Брэсцкая, заяўляе ўпаўнаважаны па справах рэлігійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка